Присяга

КВІТНЕЙ ПАД МІРНЫМ НЕБАМ, БЕЛАРУСЬ!

Урачыстасць, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 67-ай гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшла ў Лунінцы на перакрыжаванні вуліц Савецкая і 50 год Кастрычнікам. Сюды сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскасці, моладзь.

– Памяць пра мінулую вайну да гэтага часу адгукаецца болем у кожнай беларускай сям’і, – падкрэсліў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. – Вызваленне ад фашызму стала пачаткам адраджэння беларускага народа. І тое, што створана плённай працай, ляжыць у аснове сённяшняй стабільнасці грамадства, гэта — падмурак будучага дабрабыту нашай незалежнай Радзімы.

Словы ўдзячнасці і прызнання абаронцам Радзімы выказалі старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Надзея Лазіцкая і выпускніца СШ №1 г. Лунінца Кацярына Дземідовіч.

Аддаючы даніну павагі памяці ўдзельнікам баёў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, моладзь усклалі кветкі і вянкі да помнікаў загінуўшым воінам.

Узнёслыя музычныя творы прапанавалі гледачам самадзейныя артысты раёна ў ходзе канцэрта “Беларусь – імя святое”. Аматары здаровага ладу жыцця паўдзельнічалі ў спартыўна-масавых мерапрыемствах на стадыёне “Палессе”. На гарадскіх вуліцах планавалася разгарнуць выставы з фондаў краязнаўчага музея і вырабаў навучэнцаў мастацкага аддзялення ДШМ, – але з-за дажджу іх давялося перанесці ў памяшканні. Работнікі ЦДТ запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак на забаўляльную праграму “Павінны смяяцца дзеці і ў мірным свеце жыць”, падчас якой было шмат конкурсаў, танцаў, песень. Для іх жа працавалі і надзіманыя атракцыёны.

А вечарам на гарадской плошчы адбыўся канцэрт, у рамках якога лунінчане разам праспявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть