Присяга

ЛЁГКАЙ СЛУЖБЫ, СЯБРЫ!

Кірзавыя боты, ваенная форма і аўтамат… Такі няпросты “гардэроб” прапануе летняя пара сёлетнім прызыўнікам, у якіх наперадзе салдацкія будні. Час праляціць хутка, але кожны дзень, традыцыйна адзначаны дзірачкай у маленькім каляндарыку, запомніцца на ўсё жыццё…

У гарадскім Доме культуры прайшоў Дзень прызыўніка. Павіншаваць будучых абаронцаў Айчыны завіталі прадстаўнікі раённых устаноў і арганізацый, родныя і сябры. Пажаданні бадзёрасці гучалі ад намесніка старшыні райвыканкама Віктара Рафаловіча, які ўручыў павесткі будучым ваеннаслужачым падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Лёгкай службы прызыўнікам, якія адправяцца ва ўнутраныя войскі жадаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Пахолак. Словы падтрымкі выказалі ваенны камісар Уладзімір Жук, старшыні раённых арганізацый: Беларускага саюза афіцэраў Аляксандр Жуланаў і саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Рамановіч. Першы сакратар гаркама БРСМ Святлана Максімчык павітала рэзервістаў. Работнікі ГДК падрыхтавалі музычную праграму з удзелам Людмілы Давыдчык, Дзмітрыя Грыневіча, Ірыны Максімовіч і іншых самадзейных артыстаў.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть