Присяга
НАМЕР – НЕ ДЗЕЯННЕ…
З вёскі Кажан-Гарадок патэлефанавалі
спачатку Марыя Емяльянаўна Гусціновіч, а потым асоба, якая звярнулася ад імя
Івана Яфімавіча Шэшкі. Іх цікавіла, ці доўга чакаць чарговай выплаты кампенсацыі
людзям, якія ў час вайны былі вывезены на прымусовую працу ў Германію. Жанчыны
нагадвалі, што ў мінулым годзе звестка аб гэтым была змешчана ў раённай газеце,
больш таго, напісаны заявы з гэтай нагоды.
Запісала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.