Присяга

ПАКУЛЬ КУРСАНТ. ВЫДАТНЫ

З даўніх часоў служба ў арміі лічыцца ганаровай справай. Тым больш – у афіцэрскім званні.

Станіслаў Грынёў нарадзіўся ў нямецкім горадзе Веймар, аднак большую частку свайго жыцця пражыў у Лунінцы. У 2008 годзе закончыў СШ №1 і паступіў на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Праз 2 гады юнак стане афіцэрам, пілотам баявога верталёта.

Вучоба даецца Станіславу лёгка, аб чым сведчыць яго асабісты рэйтынг, што адлюстроўвае поспехі на занятках, службе, спорце, а таксама грамадскім жыцці калектыва курсантаў. Юнак прымае актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах, вечарах сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воінамі-інтэрнацыяналістамі, творчых сустрэчах з пісьменнікамі, мастакамі, паэтамі.

Умовы навучання ў акадэміі дазваляюць кожнаму знайсці занятак па душы, раскрыць свае таленты. Адны ўдзельнічаюць у навуковым жыцці факультэта, другія – у спартыўным. Ёсць таленавітыя юнакі, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі каманд КВЗ, мастацкай самадзейнасці.

Усе курсанты Ваеннай акадэміі атрымліваюць стыпендыю, якая дазваляе наведваць канцэрты зорак айчыннай і расійскай эстрады, спартыўныя спаборніцтвы. А некаторыя музеі і тэатры Мінска запрашаюць навучэнцаў бясплатна.

Калі Станіслаў Грынёў вырашыў звязаць сваё жыццё з арміяй, ён выбраў шлях сапраўднага мужчыны, які здольны абараніць не толькі сябе, але і сваіх родных, блізкіх, сваю Радзіму – Рэспубліку Беларусь. У акадэміі удасканаліў сваё ўменне будаваць узаемаадносіны з іншымі людзьмі, быць культурным, адукаваным і ўсебакова развітым чалавекам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть