Присяга

ПЕРШЫЯ ПАВЕСТКІ Ў ЛУНІНЕЦКУЮ БАТАРЭЮ,

а таксама ў іншыя воінскія падраздзяленні былі ўручаны падчас Дня прызыўніка, які прайшоў у панядзелак у ГДК.
Са словамі вітання звярталіся да юнакоў начальнікі арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама – Андрэй Курыловіч і па справах моладзі – Наталля Верас, раённы ваенны камісар Уладзімір Жук, начальнік аддзялення прызыву Міхаіл Арашкевіч, першы сакратар райкама БРСМ Святлана Максімчык, прадстаўнікі грамадскасці, бацькі. Кожны прызыўнік атрымаў наказ і пісьмовы набор. Для юнакоў таксама прагучалі песні ў выкананні самадзейных артыстаў. 
Больш як 115 лунінчан папоўняць рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусі. Адпраўкі ў войскі пачнуцца ў наступны панядзелак.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть