Присяга

СЛАВЯЦЬ РАДЗІМУ ПАСЛАНЦЫ РАЁНА

Хачу расказаць пра вашага земляка, цудоўнага юнака Максіма Калянковіча.
Ён нарадзіўся ў Лунінцы, закончыў Язвінскую сярэднюю школу, пасля якой паступіў у дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці. Тут ён набыў вельмі запатрабаваную спецыяльнасць “тэхнічнае забеспячэнне сельгасработ, эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў”. 
Цяга да ведаў не дазволіла спыніцца на гэтай прыступцы. У Пінскім індустрыяльна-педагагічным каледжы юнак атрымаў дыплом тэхніка-механіка.  Потым перад здольным хлопцам расчыніў дзверы Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Тая акалічнасць, што мерыўся вучыца на завочным аддзяленні, не давала права на адтэрміноўку ад службы ў арміі. Зрэшты, яна юнаку была і не патрэбна.
У лістападзе 2011 года Максім атрымаў павестку і быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Трапіў у 72-гі  Аб’яднаны вучэбны цэнтр г. Барысава, дзе пасля 3-месячнага навучання атрымаў спецыяльнасць “камандзір аддзялення-разведчык”.
Пазней вайсковы шлях юнака пралёг на Гродзеншчыну: пасля “вучэбкі” для далейшага прахо-джання службы накіравалі ў 11-ую Асобную механізаваную брыгаду, якая дыслацыруецца ў Слоніме.
Тут адразу заўважылі стараннасць і добрасумленнасць Мак-сіма Калянковіча: ён быў прызначаны на пасаду камандзіра аддзялення-разведчыка 5-ай гаўбічнай самаходна-артылерыйскай батарэі. Адначасова Максім атрымаў павышэнне ў званні, стаўшы малодшым сяржантам.
Саслужыўцы адчулі добразычлівасць і таварыскасць новага камандзіра: ён строгі, але вельмі справядлівы і прынцыповы.
За ўвесь час службы юнак не атрымаў ніводнай заўвагі. Заўсёды беражліва ставіцца да даручанай тэхнікі, своечасова прыходзіць на дапамогу таварышам. За стараннасць і адданасць неаднаразова заахвочваўся камандаваннем часці.
Ураджэнца Лунінеччыны вызначае сціпласць, выканаўчасць і вялікая адказнасць за даручаную справу. Камандаванне часці ўдзячна бацькам Максіма – Рыгору Васільевічу і Алене Міхайлаўне Калянковічам за тое, што выхавалі абаронцу Радзімы, на-дзейнага сябра і сапраўднага мужчыну.
У маі 2013 года Максім вернецца дадому. Не сумняваюся, што і ў далейшым жыцці ён праявіць любоў да Радзімы і лепшыя якасці свайго характару.
Аляксей НЯДЗЕЛЬЧЫК, намеснік камандзіра дывізіёна.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть