Надыходзіць чарговае свята, на якім у цэнтрыўшанавання будуць ветэраны вайны.З кожным днём іх становіцца менш і менш, але незмяншаюцца нашы ўдзячнасць і павага былым франтавікам і партызанам. Гэта яны,не шкадуючы жыццяў, набліжалі сённяшняе свята – Дзень Незалежнасці. Няхай дата3 ліпеня заўсёды пакідае дабратворны след у душах нашчадкаў Вялікай Перамогі!Спадзяемся, што лепшыя рысы ваеннага пакалення – адданасць Радзіме, усведамленневайсковага абавязку, сумленнасць, працавітасць – перанялі іх унукі і праўнукі.Нам належыць зрабіць усё, каб народ Беларусі больш ніколі не ведаў, што такоевайна. І не спыняцца дзякаваць ветэранам вайны за чыстае неба і ласкавае сонца,за 68-годдзе міру на зямлі пад белымі крыламі, за магчымасць самім выбрацьнацыянальны шлях развіцця, будаваць годнае сёння і яшчэ лепшае заўтра.З дзясяткаў ветэранаў вайны, якія раней працавалі ўнашай гаспадарцы, сёлета Дзень Рэспублікі сустракаюць толькі двое – ІванЛявонавіч Гушчэня і Васіль Мікалаевіч Гаргун. Сардэчна жадаем ім моцы духу ідобрага здароўя!Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоцеСВК "Чучавічы”.