ВУЧЭБНЫЯ ПАЛЁТЫ “ЭКЗАТЫЧНАЙ” АВІЯЦЫІ
Присяга

ВУЧЭБНЫЯ ПАЛЁТЫ “ЭКЗАТЫЧНАЙ” АВІЯЦЫІ

Тры дні ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі
Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны праводзілася
лётна-тактычнае вучэнне з 61-ай знішчальнай авіяцыйнай базай.


Да выканання пастаўленых задач шырока прыцягваліся
маладыя лётчыкі. Яны вялі паветраную разведку і наносілі ўдары па новавыяўленых
наземных мэтах. Лётныя экіпажы тактычнай авіяцыйнай групы з састава эскадрыльі
адпрацавалі задачы па нясенню баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне з
запаснога аэрадрома.

У Лунінцы пад час вучэнняў базіраваліся «віртуальныя
пілоты”. Так, не здзіўляйцеся: на нашым аэрадроме адбываліся запускі
беспілотных лятальных апаратаў. Уражваючая рэч – гэта пакуль яшчэ «экзатычная”
авіяцыя. Маленькі самалёт, які падчас палёта нагадвае звычайную птушку, можа
правесці дакладныя назіранні за тэрыторыяй, выканаць фота- і відэаздымкі. Як
адзначыў начальнік 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных
авіяцыйных комплексаў палкоўнік Уладзімір Піліпец, будучае – за беспілотнай
авіяцыяй. Падобныя комплексы не патрабуюць вялікіх матэрыяльных затрат, да таго
ж працэс падрыхтоўкі спецыялістаў значна прасцейшы і таннейшы, чым навучанне
лётчыка. Яшчэ адзін плюс беспілотных лятальных апаратаў у тым, што яны
выкарыстоўваюцца ва ўсіх сілавых ведамствах нашай краіны і не толькі.

Апошнія прыгатаванні, і тэхнік самалёта капітан Уладзімір
Мікуліч па рацыі атрымлівае каманду з перасоўнага штаба… Імгненне, і лятальны
апарат узнімаецца да аблокаў. Тут жа на маніторы камп’ютара з’яўляецца дакладны
малюнак абстаноўкі на аэрадроме. Яшчэ некалькі секунд, і аператар заўважае
замаскіраваныя «самалёты”, да якіх пад’ехала машына для запраўкі палівам.
Націск на клавішу і сакрэтны здымак у памяці камп’ютэра. Пры неабходнасці ён
можа быць тут жа перададзены ў штаб упраўлення…

На гэты раз гэта былі звычайныя вучэбныя палёты, аднак
прадстаўнікі 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных
комплексаў справіліся з імі. Не падвялі і нашы землякі – ваеннаслужачыя 1169
асобнага батальёна аховы і абслугоўвання аэрадрома.

Фота Аляксандра КОЎКІ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть