Присяга
ЁН ГЛЯДЗІЦЬ НА ЎСІХ З ВЫШЫНІ
У панядзелак на будынку Вялуцкай СШ ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар былога вучня, загінуўшага воіна-афганца Сяргея Юрко.
З прывітальнымі словамі перад школьнікамі і вяскоўцамі выступілі старшыні: райсавета – Віталь Адзішчаў, і Бастынскага сельсавета – Фёдар Рашэцкі. Асвячэнне правёў настаяцель Свята-Параскевінскага храма в. Бастынь іерэй Іаан Пятрэнка.
Намаганнямі школьнікаў быў падрыхтаваны невялікі канцэрт. Не шкадавалі апладысментаў гледачы, ганаровае месца сярод якіх занялі воіны-інтэрнацыяналісты лакаматыўнага дэпо і матуля загінуўшага земляка Вера Рыгораўна Юрко.