Присяга

ЗАХАВАЦЬ ДОБРЫЯ ТРАДЫЦЫІ

пажадаў Аляксандру Жуланавву – новаму старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – Аляксандр РАМАНОВІЧ, які на працягу 13 год узначальваў грамадскую арганізацыю. Яго грамадзянская пазіцыя і работа на пасадзе кіраўніка арганізацыі адзначана вышэйшай узнагародай раёна – Ганаровай Граматай райвыканкама.

— Згуртаванне воінаў-«афганцаў” на Лунінеччыне існуе ўжо больш як 20 год. Першапачаткова яго ўзначальваў Генадзь Губарэвіч. Потым адказную місію даверылі мне. Калі прыняў арганізацыю, яе членамі з’яўляліся больш як 100 чалавек. Аднак далёка не ўсе яны бралі ўдзел у грамадскім жыцці і нават невялікі сімвалічны ўзнос, прадугледжаны Статутам, плацілі не ўсе. Да таго ж, 24 былыя воіны-інтэрнацыяналісты дачасна пайшлі з жыцця пасля вяртання з тэрміновай службы. Так і атрымалася, што ў згуртаванні засталіся 65 чалавек – па сапраўднаму дзейсны касцяк арганізацыі. У яго склад уваходзіць амаль увесь афіцэрскі састаў былых воінаў-інтэрнацыяналаістаў нашага раёна.

Вядома ж, асноўная наша задача – разам вырашаць праблемы ўдзельнікаў лакальных войнаў. Стараемся дзяліць і радасць, і смутак. Заўсёды віншуем з днямі нараджэння і юбілеямі, не забываем пра адметныя даты. Напярэдадані дня вываду савецкіх войск з Афганістана наведваем магілы загінуўшых землякоў. Хаты іх родных не мінаем не толькі ў гэты дзень.

Яскравым сведчаннем пераемнасці слаўных традыцый пакаленняў стаў удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі. 9 мая калона былых воінаў-інтэрнацыяналістаў заўсёды парадным сроем крочыць за ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Добра памятаю, як пасля такога мерапрыемства адзін з былых братоў па зброі расчулена сказаў, што цяпер яму не сорамна апранаць вайсковую форму… Разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай абавязкова ўдзельнічаем у штогадовым туры «Дарогамі памяці”.

Прыкметная частка нашай работы – ваенна-патрытычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Наладжаны выдатныя сувязі са школамі. Прычым не толькі з гарадскімі, але і вясковымі. Членаў БСВА заўсёды з прыязнасцю сустракаюць у Дубаўскай, Лобчанскай, Лунінскай і іншых СШ. Арганізацыя стала ініцыятарам і сузаснавальнікам многіх спартыўных мерапрыемстваў. У іх ліку – турнір па стральбе «Трапны стралок”, турнір па міні-футболу памяці загінуўшых землякоў, па тэнісу – памяці загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Віктара Канапацкага, па валейболе – памяці Мікалая ??? Зылевіча. Дарэчы, апошнія спаборніцтвы ўжо сталі міжраённымі: сёлета ў іх брала ўдзел каманда з Ганцавіцкага раёна.

Выдатна тое, што за гэтыя гады ў Лунінцы ўдалося ўстанавіць помнік загінуўшым у Афганістане землякам. Зараз для жыхароў раёна гэтае месца стала па-сапраўднаму свяшчэнным. Сёлета адкрыты памятныя мемарыяльныя дошкі на будынках Вялуцкай, Дварэцкай і Ракітнянскай школ. Удзячны раённым уладам за ўвагу да памяці пра ахвяр неаб’яўленай вайны. Асаблівая ўдзячнасць – старшыні раённага выканаўчага камітэта Васілю Міхайлавічу Агіевічу і начальніку аддзела ідэалагічнай работы Анатолю Міхайлавічу Захаркевічу, якія заўсёды з разуменнем ставяцца да нашых праблем і стараюцца дапамагчы.

Працаваць на грамадскіх пачатках складана. Ды і апаленыя вайной былыя «афганцы” – народ няпросты. Але яны ўмеюць цаніць выдатныя чалавечыя якасці і мужна стараюцца пераадольваць жыццёвыя нягоды. Мне будзе прыемна, калі яны добрым словам успомняць свайго былога кіраўніка і згуртаванне, якое дапамагала і, спадзяюся, будзе дапамагаць ім з годнасцю ісці па жыцці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть