Присяга

Жанчына ШУКАЕ магілу БАЦЬКІ…

Па вуліцы Лунінецкая ў Бастыні жыве адна з мільёнаў прадстаўнікоў пакалення, выпакутаваўшага «роковые – сороковые”, якіх прынята называць «дзеці вайны”.

У бальнічнай палаце размаўлялі пацыенткі, хваробы якіх, перш-наперш, вызначаў цяжар пражытых год. Самым складаным выпрабаваннем лёсу кожная лічыла вайну, якую давялося выпакутаваць у дзіцячым ці юнацкім узросце. Успаміналі бацькоў, якіх страцілі ў тыя часы. У адной з пажылых жанчын родны чалавек, чырвонаармеец, загінуў на фронце, у другой – падпольшчык, быў закатаваны фашыстамі. Трэцяя, Марыя ДЫРМАН, з горыччу ўздыхнула:

– Мне няма чаго і прыгадаць… Не споўнілася і 4 год, калі бацьку прызвалі ў Чырвоную Армію. У акупацыю маці выратавала дзяцей у лесе. Пасля вайны паведамілі, што, відавочна, бацька прапаў без вестак ці трапіў у палон. Куды толькі ні звярталіся, маму і сірот не прызналі сям’ёй загінуўшага. Не захавалася здымка бацькі, не адлюстраваўся ён і ў маёй памяці…

Імя загінуўшага абаронцы Радзімы ўвекавечана ў кнізе «Памяць. Лунінецкі раён” на старонцы 514. Як і меркавалі родныя, «Павел Максімавіч Буднік, н. у 1912, радавы стралок 70 стралковага палка 3 стралковай дывізіі, памёр у нямецкім палоне 13.10.1941”. Кнігу падарылі дачцэ воіна. Яна плануе звярнуцца ў адпаведны архіў, каб даведацца пра месца пахавання роднага чалавека.

Сёлетняе 70-годдзе пачатку вайны адзначана такой жа гадавінай смерці бацькі, а Марыя Паўлаўна адзначыла ўласнае 75-годдзе. Наканавана ёй было нарадзіцца 8 мая – асабістае свята папярэднічае Дню Перамогі…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть