Присяга

ЗМАГАЛІСЯ ДРУЖЫНЫ САНІТАРНЫЯ…

Кожную вясну маляўнічы бор непадалёк ад ліцэя ператвараецца ў пляцоўку ваенізаваных збораў. Тут праходзяць спаборніцтвы сандружын раёна.

На гэты раз свае навыкі і веды ў справе аказання першай дапамогі пацярпелым у ачагах масавага паражэння і падчас надзвычайных сітуацый дэманстравалі каманды ААТ «Палессеэлектрамаш”, станцыі Лунінец, рамонтна-механічнага завода, хлебазавода, мікашэвіцкага аўтапарка №6, малочнага завода, РУВП «Граніт”, «Лунінецлес”, ПУВП «Рэдзігерава-Агра”, СВК «Дварэцкі” і «Новае Палессе”.

Пасля прывітальнага слова галоўнага ўрача бальніцы Мікалая Кочыка ў неба ўзвіўся сцяг, падняты леташнімі пераможцамі спаборніцтва – капітанамі каманд ААТ «Палессеэлектрамаш” і «Рэдзігерава-Агра”.

Цяжка перадаць словамі пачуцці, якія праяўлялі ўдзельнікі ў ходзе спаборніцтва. Кожны з іх прагнуў перамогі і стараўся не падвесці каманду. Аднак на справе атрымлівалася па-рознаму. Нярэдка чарговы штрафны бал боллю адлюстроўваўся на тварах. Тым не менш, усе каманды паказалі нядрэнную падрыхтоўку. Як пазней прызнаваліся многія з сандружынніц, самым складаным быў для іх інфекцыйны ачаг, а ў ім – «адбор проб”…

З найменшай колькасцю штрафных балаў усе пяць этапаў спаборніцтва завяршыла каманда завода «Палессеэлектрамаш”. З невялікім адрывам ад іх – станцыя Лунінец і рамонтна-механічны завод. Сярод сельгаспрадпрыемстваў лідзіравала «Рэдзігерава-Агра”, затым – СВК «Дварэцкі” і «Новае Палессе”. На ўрачыстым пастраенні капітаны каманд прымалі Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі. У намінацыі «Лепшы камандзір” перамагла Кацярына Кацуба з Лунінецкага хлебазавода, а «Лепшай сандружынніцай” названа Марына Леановіч з АП-6. У конкурсах, на лепшы стэнд і нумар мастацкай самадзейнасці, праводзімых раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, перамаглі адпаведна каманды «Граніт” і ААТ «Лунінецкі малочны завод”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть