Присяга

Аб тым, што дорага і свята…

Канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, адбыўся ў ГДК.

Ветэраны і цяперашнія вайскоўцы, воіны-інтэрнацыяналісты, работнікі сілавых структур – у зале сабраліся прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва і тыя, хто на сваіх плячах вынес нягоды ваенных ліхалеццяў, хто і сёння нясе адказнасць за мірныя будні.

Кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй Аляксандрам Пачко, яго намеснікам Анатолем Захаркевічам, старшынёй райсавета Віктарам Рафаловічам, а таксама дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Неварам павіталі віноўнікаў урачыстасці, узнагародзіўшы шэраг цяперашніх і былых ваеннаслужачых Ганаровымі граматамі і Падзячнымі пісьмамі.

Песні ваенных год і сучасныя мелодыі, танцавальныя нумары – рэпертуар святочнай праграмы быў насычаны і разнастайны. Арганізатары канцэрта пастараліся, каб кожны, хто сядзеў у зале, адчуў атмасферу свята.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть