Присяга

Адзін з вызваліцеляў

У вызваленні Лунінца 10 ліпеня 1944 года ўдзельнічаў Пётр Фёдаравіч Дземянкоў, цяперашні жыхар Жлобіна.
Гэты факт прыведзены ў нарысе, што апублікаваны летась у газеце «Беларускі час» (№4, 1-7 лютага 2013). У той час ветэран вайны служыў у контрразведцы “СМЕРШ”, выконваючы спецыфічныя задачы. Але лунінчанам дарагое імя кожнага ўдзельніка баёў 70-гадовай даўніны, які мае адносіны да нашага горада.

“ПІСЬМЫ ВАЙНЫ”
Выстава пад такой назвай праходзіць у Прэзідэнцкай бібліятэцы, якая размяшчаецца ў Доме Урада ў Мінску.
Вялікі гонар, што ў гэтай прэстыжнай установе сярод трох філатэлістычных калекцый прадстаўлены і збор нашага земляка Льва Коласава. На адкрыцці выставы аб сваіх напрацоўках па ваеннай тэматыцы інфармавалі многія навукоўцы-гісторыкі, работнікі міністэрстваў абароны і сувязі, прадстаўнікі грамадскасці. Леў Леанідавіч паведаміў аб знаходках палявой пошты, аб чым у свой час былі публікацыі ў часопісе “Веснік сувязі” і раённай газеце “Лунінецкія навіны”. Прамоўцы задалі шмат пытанняў наконт цэнзуры, тэрмінах дастаўкі, асаблівасцях сувязі ваеннага часу і г.д. Гэта сведчыць аб інтарэсе, што выклікала яго калекцыя. Тэлесюжэт з удзелам Льва Коласава быў паказаны ў вячэрнім выпуску праграмы “Панарама” на БТ-1.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть