Присяга

Быць гатовымі да абароны

IMG_6138У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны раёна праведзены шэраг мерапрыемстваў.

Практычныя заняткі па прыёму асабовага саставу пад кіраўніцтвам начальніка групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата падпалкоўніка Аляксандра Сімкіна і галоўнага спецыяліста па мабілізацыйных пытаннях райвыканкама Віталя Адзішчава прайшлі на базе каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці. У прасторным фае галоўнага корпусу навучальнай установы ў лічаныя хвіліны былі разгорнуты ўсе неабходныя аб’екты. Гэтак жа аператыўна занялі на іх свае месцы адміністрацыйныя і педагапчныя работнікі каледжа. Як правільна і ў той жа час хутка і дакладна арганізаваць работу пункта, на практыцы іх навучалі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў, РАНС і афіцэры запасу.

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча адбылося чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета. Раённы ваенны камісар палкоўнік Уладзімір Жук падвёў вынікі работы органаў тэрытарыяльнай абароны за 2014 год і вызначыў задачы на 2015-ты. З членамі рабочай групы праведзены заняткі па пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войск раёна.

Галіна КУЧЭЙКА

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть