Присяга

Быць гатовымі да любых сітуацый

службаУ адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на гэтым тыдні праходзяць маштабныя заняткі-вучэнні войск тэрытарыяльнай абароны. У нашым раёне ў іх задзейнічаны ваеннаслужачыя запасу, спецыялісты і кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія адказваюць за жыццезабеспячэнне насельніцтва.
На базе сельгаскаледжа прайшла трэніроўка адміністрацыі пункта прыёму асабістага саставу па прыёму ваеннаабавязаных у склад тэрытарыяльных войск раёна, прадэманстраваны парадак камплектавання войск і выканання задач на месцах.
– Мэта такой работы – навучыць жыхароў раёна аператыўна і зладжана дзейнічаць пры ўзнікненні экстрэмальных і небяспечных для жыцця і здароўя чалавека сітуацый: ваенныя дзеянні, пажары, прыродныя катаклізмы, радыяцыйная пагроза, – адзначыў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата падпалкоўнік Анатоль Сімкін. – Трэба адзначыць, што адміністрацыя пункта прыёму пад кіраўніцтвам Алены Хілюціч з пастаўленымі задачамі справілася. Падобныя заняткі і далей будуць праводзіцца рэгулярна.
х х х

А ўчора праведзены пасяджэнне каардынацыйнага савета раёна па зладжанай рабоце праваахоўных і кантралюючых органаў і метадычныя заняткі з членамі рабочай групы па рашэнню пытанняў тэрытарыяльнай абароны.

ЗАНЯТКІ ПА БАЯВОЙ ГАТОЎНАСЦІ
пачаліся ў панядзелак у 1169 асобным батальёне аховы і абслугоўвання (аэрадрома).
Па словах намесніка камандзіра Юрыя Макарава, на працягу тыдня будуць удасканальвацца веды асабовага саставу часці, а таксама выпрацоўвацца правільныя зладжаныя дзеянні ў розных сітуацыях. Такія вучэнні праводзяцца штогод.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть