Чарговае дасягненне «Лунінецкіх навін»
Присяга

Чарговае дасягненне «Лунінецкіх навін»

Заяўку на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, аб’яўленым Міністэрствам абароны і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь напярэдадні 100-годдзя Узброеных Сіл краіны, падалі 126 выданняў. Друкаваныя і электронныя СМІ змагаліся за перамогу ў асвятленні пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва краіны.
Нягледзячы на такое шматколькаснае прадстаўніцтва, дасягненні “Лунінецкіх навін” не засталіся незаўважанымі. Газета адзначана Дыпломам, які на ўрачыстасці ў Доме афіцэраў ўручыў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть