Присяга

Цёплая сустрэча

встреча с ветеранамиУ фармаце шчырага дыялогу ўчора ў райвыканкаме прайшла традыцыйная сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Агіевіч адзначыў, што вялікі гонар ушаноўваць тых, хто годна выканаў свой воінскі абавязак, дзеля сённяшняга міру і спакою. А імёны загінуўшых – свяшчэнныя, іх прыклад застаецца ўрокам мужнасці нашчадкам.
На сустрэчы прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч, раённы ваенны камісар Уладзімір Жук, начальнікі: аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – Анатоль Захаркевіч і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Семянчэнка. У адрас ветэранаў гучалі словы шчырай падзякі, кожнаму з іх падрыхтавалі падарункі. Прысутныя выслухалі ўспаміны і пажаданні прадстаўнікоў старэйшага пакалення, адказалі на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть