ОфициальноПрисяга

Да абароны гатовы!

521У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў тэрытарыяльнай абароны днямі праведзены заняткі па агнявой падрыхтоўцы.
На стрэльбішчы воінскай часці 65408 сабраліся кіраўнікі сілавых структур, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, што ўваходзяць у Савет абароны. Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч адзначыў, што менавіта тэрытарыяльная абарона найбольш поўна рэалізуе прадстаўленні грама-дзян па абароне краіны, менавіта ў ёй яна набывае найбольш канкрэтныя формы. «Вырашаць задачы абароны трэба комплексна, прычым не з узнікненнем ваеннай пагрозы, а ўжо сёння. Для гэтага неабходна зладжаная работа ўсіх органаў і структур», – падкрэсліў Васіль Міхайлавіч.
Важнасць мер, накіраваных у мірны час на абарону краіны, разумеюць кіраўнікі, што адпрацоўвалі навыкі стральбы. І не выпадкова ўсе яны справіліся з пастаўленымі задачамі ў поўным аб’ёме і атрымалі высокую адзнаку з боку начальніка раёна тэрытарыяльнай абароны В.М. Агіевіча.
Фота Алены ДАНІЛОВІЧ.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть