Присяга

«Дакрануцца» да неба

аэродром

«Дакрануцца» да неба змаглі навучэнцы Лахвенскай школы і лунінецкай гімназіі падчас экскурсіі на аэрадром.

Актывісты ГА “Беларускі саюз афіцэраў” разам з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама арганізавалі паездку ў адзін з трэніровачных дзён напярэдадні буйнамаштабных вучэнняў, што праходзілі на Палескім палігоне ў Столінскім раёне.

Школьнікі наведалі камандны пункт, адкуль вядзецца кіраванне палётамі, а таксама азнаёміліся з устройствам верталётаў, пагутарылі з пілотамі і зрабілі фотаздымкі на памяць. Безумоўна, многіх уразіў быт вайскоўцаў, казарма, аружэйка, спартыўная зала, сталовая.

Па словах намесніка камандзіра 1169 асобнага батальёна аховы і абслугоўвання (аэрадрома) Юрыя Макарава, прадстаўнікі часці былі задзейнічаны на абсталяванні ўзлётна-пасадачных пляцовак на палігоне, а таксама дазапраўцы і абслугоўванні тэхнікі падчас палётаў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть