Присяга

Дзякуй за незалежнасць!

Алексей МинаковДэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас напярэдадні галоўнага свята краіны сустрэлася з Ганаровым грамадзянінам Лунінца, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Аляксеем Мінаковым.

За кубачкам чаю Аляксей Віктаравіч прыгадаў аб ваенных часах, падзякаваў кіраўніцтву раёна, а таксама арганізацый і ўстаноў за пастаянную падтрымку і дапамогу. Нягледзячы на ўзрост і хваробы, франтавік не прывык скардзіцца і па-ранейшаму не развітваецца з гумарам, што падкрэсліла старшыня савета ветэранаў Надзея Лазіцкая.

Учора таксама адбылася сустрэча дэпутата з актывам савета ветэранаў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть