Дзяржаўная мяжа пад кантролем
Присяга

Дзяржаўная мяжа пад кантролем

др мяжаЗ 23 студзеня на Лунінеччыне пачаўся месячнік абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Вучні школ і ўстаноў прафтэхнавучання Лунінца пабывалі з экскурсіяй у воінскай часці № 65408. Ажыццявіць яе дапамагла міжраённая арганізацыйная структура ДТСААФ на чале з Барысам Гнедзькам.

Зараз вайскоўцы прымаюць удзел у шырокамаштабных вучэннях, якія праходзяць па ўсёй краіне. Але ў іх знайшоўся час, каб пазнаёміць падлеткаў з ваенным аб’ектам і ўмовамі, у якіх даводзіцца служыць.
Начальнік групы сувязі лейтэнант Сяргей Літвіновіч расказаў аб аэрадроме, яго назначэнні, радыёлакацыйных станцыях, з дапамогай якіх вядзецца кантроль дзяржаўнай мяжы. Ён жа запрасіў гасцей наведаць казарму. Тут будучым абаронцам Айчыны прапанавалі паспрабаваць свае навыкі ў зборцы і разборцы аўтамата Калашнікава.
Зараз у часці нясуць тэрміновую службу 29 салдат. Некаторыя з іх знаходзіліся ў пакоі адпачынку і з задавальненнем падзяліліся сваімі ўражаннямі з юнакамі, расказалі пра распарадак дня. Аказваецца, армія не такая страшная, як яе малююць. А што датычыць харчавання, то кормяць тут смачна. У адказе за рацыён – радавы Руслан Шэпель. Перад тым, як трапіць на службу, ён атрымаў прафесію повара ў адным з каледжаў Слоніма.
На камандным пункце аператыўны дзяжурны Павел Хацько расказаў, якім чынам адлюстроўваюцца паветраныя перамяшчэнні самалётаў на планшэце. Прыцягнуў увагу і вынасны індыкатар, на якім можна назіраць за сігналамі, што паступаюць з радара.
Сяргей Літвіновіч падрабязна расказаў, як ідзе работа вузла сувязі і на кантрольна-дыспетчарскім пункце пры правядзенні палётаў.
Пакідаючы воінскую часць, школьнікі дзяліліся ўражаннямі і дзякавалі арганізатарам за цікавую пазнавальную паездку.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть