И помнит мир спасённый
КультураПрисяга

И помнит мир спасённый

69 летЛунінеччына адсвяткавала 69-ую гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пачалася ўрачыстасць мітынгам каля абе-ліcкаў загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта сюды штогод 10 ліпеня збіраюцца ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў Лунінеччыны, каб аддаць даніну ўдзячнай памяці тым, хто цаной уласных жыццяў адстаяў для нас мір і свабоду.

Менавіта з гэтых слоў пачаў свой зварот да сабраўшыхся старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Васіль Міхайлавіч прыгадаў, якой крывавай старонкай стала акупацыя для лунінчан. Шлях вызвалення прасачыў у сваім невялікім выступленні ўдзельнік вайны П.А. Дабрынец.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых землякоў. Да абеліскаў ляглі вянкі і кветкі. Ваенны салют рэхам адгукнуўся ў гмахах новабудоўляў Лунінца – горада, які ўпэўнена ідзе па шляху развіцця і прыгажэе з кожным годам.

Пасля мітынгу ветэраны і прадстаўнікі грамадскасці прынялі ўдзел у аўтапрабегу па месцах баявой славы, пабывалі на магілах загінуўшых баявых сяброў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть