Присяга

«И в памяти ноют мозоли от тяжких военных дорог…»

Чамусьці прынята лічыць, што імя Іван – рускае. Але і ў Беларусі яно, бадай, самае распаўсюджанае. А яшчэ даволі часта сустракаецца на Украіне. Менавіта адтуль, з-пад Харкава, лёс закінуў на Лунінеччыну Івана ПЯТЫМКУ, які паспеў аддаць нашаму краю свае працоўныя памкненні і пакінуць на старонках гісторыі палескіх мясцін даволі рэдкае прозвішча.

У маі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны споўніцца 95 год. Сваю юбілейную вясну ён сустракае сярод хатняй цішыні і спакою, бо слабое здароўе не дазваляе рабіць далёкія прагулкі па горадзе. Дома ён і на майскія святы, калі гукі аркестра прымушаюць сэрца біцца часцей, а чырвоныя цюльпаны ў руках гараджан трывожаць душу ўспамінамі аб далёкім мінулым.
Нарадзіўся Іван у звычайнай украінскай вёсцы. Яшчэ быў зусім маленькім, калі пахавалі бацьку. Іван марыў хутчэй падрасці, каб жыць самастойна. Глыбокім болем застаўся ў сэрцы 1933-ці. Падлетак бачыў, як людзі паміралі ад голаду. Суседзі, знаёмыя малыя і дарослыя сыпаліся адно за другім. Яго ратавала маці. Непасільнай працай і стараннасцю здабывала мізэрныя кавалачкі ежы. У апусцелых ямках з-пад бульбы часам паўз край заставаліся маленькія бульбінкі. Корпаючыся ў пяску, яны знаходзілі іх, варылі, тым самым выратоўваючы сваё жыццё. Тады ўжо не верылася, што некалі можна будзе наесціся ўволю…
Пасля школы юнак паступіў у ваеннае стралкова-кулямётнае вучылішча ў Ленінградзе. Вучоба закончылася якраз у 41-ым. Вайна для Івана, маладога камандзіра, пачалася з самых першых чэрвеньскіх дзён. Але згадваць пра гэта вельмі балюча. Ворагі намнога лепш узброены, процістаяць іх націску было немагчыма. Хуткімі тэмпамі ішло адступленне. Бяссілле і адчай захліснулі душу афіцэра, не хацелася верыць у паражэнне. З дакорам глядзелі на адыходзячых углыб краіны салдат мірныя жыхары: “Як? Чаму? Наша армія адступае? Сорам!”.
Некалькі месяцаў яны ў жудасных умовах страчвалі родныя гарады і вёскі. Каля Нарвы, у выніку цяжкіх баёў іх мала засталося ў жывых. Іван атрымаў цяжкае раненне правай нагі. Давялося правесці доўгія месяцы ў шпіталі. Але складаная аперацыя не дапамагла. Асколкі засталіся ў целе на ўсё жыццё, і медыцынскае заключэнне прагучала як прыгавор: “Часткова годны па другой ступені. Можа выкарыстоўвацца ў штабах і ўстановах тылу на нестраявых пасадах”.
Ён заступіў на работу началь-нікам 3-яй часці райваенкамата ў Кіраўскай вобласці. Як мог, аддаваў максімум сіл да прыбліжэння Перамогі.
З пачаткам вызвалення накіравалі ў Беларусь. На тэрыторыях, якія скінулі варожую навалу, патрабавалася хутчэйшая мабілізацыя. Іван Пятымка ў 1944-ым арганізаваў Лагішынскі ваенкамат, стаў начальнікам 1-ай часці. Адтуль 800 чалавек накіраваў на фронт.
– У сэрцах людзей жыў патрыятызм. Вайны не баяліся. Асноўныя сілы ішлі з рашучым памкненнем – адпомсціць за прыніжэнне і пакуты, якіх нацярпеліся за доўгія гады акупацыі – згадвае Іван Васільевіч.
Неўзабаве накіравалі ў
Ленінскі ваенкамат, цэнтр
якога знаходзіўся ў Мікашэвічах. Потым два гады працаваў у Кобрынскім.
Апошнім прыпынкам у яго ваеннай кар’еры стаў Лунінецкі райваенкамат, дзе працаваў начальнікам 3-яй часці. Вайна скончылася, краіна паступова ўзнімалася з руін. Але ў той неспакойны час работы было шмат. Тым больш у такога адданага служачага, як І.В. Пятымка. Частымі былі пагрозы ад бандытаў, якія нават заяўляліся дадому. Але запалохаць партработніка і савецкага афіцэра было немагчыма. Паступова агульнымі намаганнямі змаглі навесці парадак на спакутаванай зямлі. У пачатку 1960-ых, маючы званне падпалкоўніка, Іван Васільевіч пакінуў вайсковую службу.
Але не хацелася пакідаць Лунінец. Многа дзе да гэтага пабываў, ды толькі палескі гарадок спадабаўся прыгожымі краявідамі і добрымі людзьмі. Тым больш, што і жонка паспела прывыкнуць да беларускіх звычаяў і парадкаў. Аўгуста Міхайлаўна родам з Кіраў-скай вобласці. Яны пазнаёміліся ў 44-ым, калі дзяўчына праходзіла пры ваенкамаце курсы аўтаматчыкаў. Нягледзячы на ваеннае ліхалецце, вырашылі быць разам. Але як толькі пажаніліся, муж атрымаў загад ісці ўслед за фронтам. Так разам яны і калясілі па беларускіх гарадках і вёсках. Ужо на палескіх прасторах у расіянкі і ўкраінца нарадзіліся дачушкі Валянціна і Людміла. Яны і цяпер добра памятаюць тыя частыя пераезды, калі з сабой абавязкова забіралі ката. Згадваюць:
– Мама працавала бухгалтарам у райспажыўтаварыстве. А тата вечна быў на рабоце. Мы лажылі-ся спаць, яго яшчэ не было. І ў святы заўсёды быў заняты. Часта нават абед яму ў ваенкамат насілі…
Работа была для Івана Васільевіча асноўным абавязкам, яна стала яго галоўным захапленнем і была адпачынкам.
Такую ж адказнасць паказаў былы ваенны і на цывільных пасадах. Спачатку інструктарам райвыканкама, потым – начальнікам штаба грамадзянскай абароны. Апошнім запісам у працоўнай кніжцы стала аўтабаза №10, дзе да выхаду на пенсію быў інспектарам па кадрах. Але назусім пакі-нуць абавязкі не мог, таму аж да 2012 года ўзначальваў Савет ветэранаў роднага прадпрыемства.
Нягледзячы на галоднае дзяцінства, цяжкае раненне і неспакойную службу, Івану Васільевічу пашанцавала ў жыцці. Ён 68 год пражыў у шлюбе з каханай жанчынай. За такі доўгі час яны не стаміліся быць разам. На жаль, Аўгуста Міхайлаўна памерла амаль два гады таму ва ўзросце 88 год. Ужо не маючы сіл гаварыць, яна шаптала роднаму мужу апошнія прызнанні ў шчырых пачуццях. Шчымлівасць вык-лікала слёзы на вачах у дзяцей і ўнукаў, у іх сэрцах надоўга застанецца тая цеплыня, якая сагравала два любячыя сэрцы на працягу ўсяго доўгага шляху.
Яны выгадавалі дзве дачкі,
якія заўсёды побач. І за
раз доўгажыхар мае дагледжаную старасць. Малодшая Людміла Санюковіч жыве разам з бацькам. Яна працавала музычным кіраўніком у дзіцячым садзе, зараз на пенсіі. Яе адзіная дачка жыве і працуе ў Мінску.
Старэйшая Валянціна Касцючэнка таксама лунінчанка. Усё жыццё жанчына прысвяціла Ракітненскай школе, толькі на пасадзе дырэктара адпрацавала 27 год. Там жа настаўнічаў яе муж. Адзін сын – медработнік, другі пайшоў па слядах дзеда – падпалкоўнік міліцыі ў Іванава. Іван Васільевіч ганарыцца ўнукамі, паважае праўнука Арцёма, які праходзіць тэрміновую службу. Былы ваенны ўпэўнены, што толькі армія дапаможа ў выхаванні мужнасці і правільнага ўспрымання жыццёвых каштоўнасцей.
Сам ветэран дагэтуль у страі. Ён цікавіцца справамі ў свеце, абавязкова глядзіць па тэлевізары выпускі навін. Вельмі хвалюецца за Украіну. Хоць на малой Радзіме не засталося блізкіх родзічаў, але нябачныя карані звязваюць яго з Харкаўшчынай. І калі там ільецца кроў паміж братамі і сёстрамі – нашчадкамі таго СССР, за які ішла свяшчэнная вайна ў 1941-ым – былому афіцэру балюча ўдвая.
Пра той цяжкі час барацьбы і шчырага адзінства нагадваюць узнагароды: два ордэны Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны 1 ступені, медалі: “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй”, “За бездакорную службу” і 16 юбілейных. Яны беражліва захоўваюцца ў сям’і.
Іван Васільевіч кранае цёплым позіркам блакітных вачэй. Адразу цяжка ўявіць яго ў ваеннай форме. Але, калі апрануў святочны кіцель са звонам узнагарод, адчулася былая выпраўка і ўжо не верылася, што яму – 95!
Ветэран многа расказваў пра мінулае. Дзякуй Богу, што гады не зруйнавалі яго стомленую памяць. Падзеі цяжкіх 30-ых год, час невыносных пакут вайны і нялёгкія моманты аднаўлення скалечанай зямлі ажывалі з вуснаў доўгажыхара. На жаль, на яго маладосць прыпала так мала радасных дзён, бо паўсядзённасць нікога не пакідае ўбаку, уцягваючы ў жудасны вір і руйнуючы чалавечыя лёсы. Як хоча ветэран засцерагчы ад ваеннай навалы чалавецтва. Толькі б пачулі яго на Украіне, дзе прайшло дзяцінства. У Расіі, дзе ўзмужнеў, атрымаў першыя горкія ўрокі станаўлення і сустрэў адзінае каханне. І ў Беларусі, дзе адбылося доўгае жыццё, застаўся след працоўных дасягненняў, а нашчадкі ўжо ствараюць сваю гісторыю.
На развітанне шчыра пажадала Івану Васільевічу моцнага здароўя і душэўнага спакою, павагі ад блізкіх людзей і ўзаемаразумення. Няхай сонца, якое кожную раніцу заглядвае ў вокны яго пакоя, яшчэ доўга сагравае ціхую старасць, каб жыццёвы шлях адважнага ветэрана быў жывым прыкладам мужнасці для юных лунінчан.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть