Присяга

І зноў – лепшыя!

частьПрадстаўнікі 1169 асобнага батальёна аховы і абслугоўвання (аэрадрома) у чарговы раз пацвердзілі высокае званне. Па выніках 2013 навучальнага года калектыў заняў першае месца сярод адпаведных падраздзяленняў.

Камандзір часці Віталь ЛАБКО гаворыць пра гэта з гонарам, як і пра тое, што ваеннаслужачыя годна вытрымалі праверку баявой гатоўнасці, якая зусім нядаўна праводзілася ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Акрамя нашых пад Лунінцам “кватаравалі” прадстаўнікі 38 мабільнай брыгады, часцей радыёэлектроннай барацьбы і сапёры. Дапамагалі выконваць пастаўленыя заданні беспілотныя лятальныя апараты.
У нядзелю ваеннаслужачыя адзначаць сваё прафесійнае свята, а з панядзелка на Палескім палігоне, а часткова і на нашым аэрадроме, пачнуцца лётна-тактычныя вучэнні. Упэўнены, нашы пакажуць клас!
Нарад на кантрольна-тэхнічным пункце нясе сяржант Аляксандр ЛІТВІНЮК. Усё ў парадку на службе гаруча-змазачных матэрыялаў. Ёй кіруе капітан Аляксандр БУЦЯ. Запраўку аўтамабіля пад кантролем начальніка склада ГЗМ прапаршчыка Уладзіміра ДУБІНКІ ажыццяўляе намеснік камандзіра аэрадромна-эксплуатацыйнага ўзвода старшына Юрый МЕЛЮХ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть