Лунінецкая “Ракета” – прыклад для Беларусі
Присяга

Лунінецкая “Ракета” – прыклад для Беларусі

дсаафГэтая высокая ацэнка была лейтматывам выязнога прэзідыума Цэнтральнага савета ДТСААФ, што ўпершыню адбыўся ў раённым цэнтры.

Невыпадкова ім стаў Лунінец. Наш горад па праву называюць месцам нараджэння айчыннага мотабола. На званне сталіцы гульні Лунінец прэтэндуе на роўных з Пінскам. Менавіта там прадстаўнічая дэлегацыя пачала азнаямленне з матэрыяльна-тэхнічнай базай мясцовай аўташколы. Зразумела, не параўнаць стан мотадрома, які некалькі год таму быў падрыхтаваны да прыёму першынства Усходне-Еўрапейскай лігі, і нашага, дыхтоўны выгляд якога трымаецца на плячах дзвюх каманд. Але азарт падлеткаў, прыцягнутых у “Ракету” кіраўніком Аляксандрам Верамейчыкам, і вопыт шматразовага чэмпіёна, трэнера “Лунінца” Аляксандра Бабіча адыграў станоўчую ролю ў агульных уражаннях гасцей. На карысць лунінчан быў і стан вучэбнай базы аўташколы, аб дзейнасці якой паведаміў начальнік Пётр Рудовіч.
Цікава, што малодшыя і старэйшыя ўдзельнікі сустрэчы былі адзіныя ў думках наконт пярвічнай умовы поспеху, аддаючы перавагу маральным фактарам перад матэрыяльнымі. На пытанне кіраўніка дэлегацыі, чым перш-наперш належыць забяспечыць каманду: формай ці запчасткамі, 13-гадовы Стас Свібовіч адразу адказаў:
– Рухавікамі!
Калі паўстала пытанне аб кадравым патэнцыяле, такім жа ўпэўненым быў адказ Аляксандра Бабіча (злева):
– Самае галоўнае – захопленасць аматара мотабола, а неабходныя веды, нават без адпаведнай адукацыі, надасць практычная работа.
Старшыня ДТСААФ, генерал-маёр запасу Іван Дырман (на здымку справа), пад кіраўніцтвам якога адбыўся прэзідыум, нагадаў, што наспела неабходнасць адраджэння тэхнічных відаў спорту, перш-наперш – мотабола. Дзяржава выдаткавала на гэтыя мэты дастаткова сродкаў, якія належыць дадаць дакладнымі арганізацыйна-практычнымі мерапрыемствамі, каб захапіць патрэбнай справай падлеткаў. Адказныя асобы з Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва, а таксама шэрагу гарадоў гэтых абласцей адзначалі: правядзенне пася-джэння прэзідыума ў мясцінах, вядомых трывалымі мотабольнымі традыцыямі, дасць добры старт ажыццяўленню распрацаванай праграмы, на што будзе накіравана дзейнасць абласных і раённых структур.
Гасцей вітаў старшыня райсаве-
та Віталь Адзішчаў. А знаёмства з раёнам пачалося з наведвання жамчужыны Лунінеччыны – возера Белае, маляўнічае наваколле якога зачароўва-ла сваёй прыгажосцю нават у снежным убранні. У гэты дзень надвор’е вызначалася рэзкімі парывамі ветру, а на ўзбярэжжы ўражвала цішыня лесу. Прырода быццам далучылася да хвіліны маўчання, якой госці з розных гарадоў Беларусі ўшанавалі памяць загінуўшых пры знішчэнні вёскі Белае Возера, што адбылося ў студзені 1944-га… У такой жа своеасаблівай ганаровай варце былыя афіцэры, якія пераважаюць у Цэнтральным савеце ДТСААФ, стаялі каля магіл лётчыкаў Першай сусветнай вайны, якія пахаваны на пагосце царквы Святых Барыса і Глеба в. Лунін… Сёлета плануецца адзначыць 100-годдзе пачатку вайны, што ў свой час называлася Вялікая Еўрапейская, уключыўшы ў рэспубліканскі план і мерапрыемствы ў нашым раёне.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть