Мірнае жыццё найлепшы падарунак
Присяга

Мірнае жыццё найлепшы падарунак

автопробегУ дзень 69-ай гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў раённы савет ветэранаў сумесна з Лунінецка-Ганцавіцкай структурай ДТСААФ пры падтрымцы райвыканкама арганізавалі аўтапрабег па месцах баявой славы.

Першым прыпынкам стаў Курган Бессмяротнасці ў Лунінцы. Старшыня савета ветэранаў Надзея Лазіцкая прыгадала тых, хто аддаў свае жыцці дзеля перамогі. Цудоўна падрыхтаваліся да сустрэчы вучні СШ №4. Вершаванымі радкамі яны павіншавалі прысутных са святам і ўручылі кветкі.  Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

Удзельнікаў аўтапрабега ў  вёсцы Дварэц сустракалі самымі цёплымі і шчырымі словамі. Ветэраны прыгадалі, як цяжка было жыць у час акупацыі, як вайна прымусіла дачасна развітвацца з дзяцінствам, усклалі вянкі да помніка.
Жыхары Вулькі 2 чакалі пачатку мітынгу каля помніка ахвярам фашызму. Велічны бронзавы манумент нібы абараняе спакой пахаваных тут герояў. Прывітальнае слова ўзялі старшыня сельвыканкама Аляксандр Кушнярэвіч і сакратар Галіна Адамовіч. Хор ветэранаў выканаў песні ваенных дзён. Да віншаванняў далучыліся школьнікі, якія чыталі вершы аб мужнасці, подзвігу, каханні…

Асабліва пранікнёна падрыхтавалася вёска Лугі. Здаецца, усе яе жыхары ад малога да вялікага прысутнічалі на сустрэчы. Ветэран Павел Дабрынец прыгадаў жудасны ад людскога гора час.

У Вялікіх Чучавічах гасцей вітаў старшыня сельвыканкама Аляксандр Соц. Ён павіншаваў са шчаслівай 69-ай гадавінай вызвалення, выказаў сардэчную ўдзячнасць ветэранам і ўсім, хто каваў перамогу. Настаяцель царквы Пакрова Багародзіцы іерэй Уладзімір Тарчыла прапанаваў ушанаваць памяць герояў малітвай. Вучні мясцовай школы адрасавалі пажылым людзям вершы, песні і шчырыя словы ўдзячнасці.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть