Присяга

Не пакідайце ветэранаў адных!

З ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Васілём Саўчуком пазнаёмілася падчас аўтапрабегу, прысвечанага 69-ай гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Як і іншыя ўдзельнікі той страшнай вайны, ён уважліва слухаў выступленні і віншаванні ў адрас вызваліцеляў, а затым з ахвотай дзяліўся сваімі ўспамінамі. Мінула паўгода. Чарговая сустрэча адбылася падчас аднаго з раённых мера-прыемстваў.
– Вас шукае нейкі дзядуля, – падказаў нехта з удзельнікаў.
Выйшаўшы ў калідор, сустрэла Васіля Мікалаевіча. Слёзы радасці паліліся самі сабой. Ад яго слоў: «Леначка, я ж цябе шукаў. Ты мая Чучаўляначка», – зашчыміла ў сэрцы… Не забыў дзядулечка!
– Прыходзь да мяне ў госці. Я табе столькі раскажу пра вайну! Бабуля ў мяне вельмі добрая…
Аднак хутка сустрэцца пасля гэтага не ўдалося, і віной таму – вялікая адлегласць ад роднай вёскі да райцэнтра і катастрафічны недахоп часу, калі бываю ў горадзе. Столькі спраў трэба зрабіць!
І зноў тэлефанаванне. У трубцы – да болю знаёмы голас. Ціхі, спакойны, настолькі падобны на голас роднага дзядулі, таксама ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Мікалая Ляскоўскага, якога нядаўна не стала.
– Дзякуй вам, дарагі Васіль Мікалаевіч, што памятаеце. Мне вельмі прыемна вас чуць. Абяцаю, што абавязкова зайду ў госці, як толькі здарыцца чарговая нагода пабываць у Лунін-цы. А вам, дарагая моладзь, раю – ніколі не забывайце сваіх блізкіх і родных людзей, паважайце іх старасць і заслугі перад грамадствам. Не пакідайце іх адных, не давайце сумаваць, часцей размаўляйце з імі, вучыцеся іх мудрасці і ўменню ахвяраваць сабой, калі трэба, дзеля вялікай мэты – міру і спакою на нашай роднай, такой прыгожай і ўтульнай для жыцця зямлі!
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть