Присяга

Орган ваеннага кіравання

Так па-праву называюць ваенныя камісарыяты. Заўтра яго супрацоўнікі адзначаць прафесійнае свята.

– Чамусьці ў многіх наша служба асацыіруецца толькі з прызывам, – гаворыць ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Жук. – Аднак гэта зусім не так. Галоўнымі накірункамі нашай дзейнасці, акрамя ўсебаковай падрыхтоўкі грамадзян да службы ў арміі і ўлікова-прызыўнай работы, з’яўляюцца: практычнае засваенне найбольш эфектыўных спосабаў кіравання мабілізацыяй людскіх і транспартных рэсурсаў у рэгіёне; арганізацыя воінскага ўліку і браніраванне ваеннаабавязаных; дзейнасць па ўмацаванні правапарадку, воін-скай і працоўнай дысцыпліны, абароне правоў ветэранаў войн, ліквідатараў наступстваў на ЧАЭС; удасканаленне працы па падборы і расстаноўцы кадраў; укараненне сродкаў аўтаматызацыі. Разам з раённымі выканаўчым камітэтам і Саветам дэпутатаў важную ўвагу надаем пытанням арганізацыі, усебаковага забеспячэння тэрытарыяльнай абароны, кіравання і практыкі прымянення гэтага віда войскаў.

Праводзіцца значная работа па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. З увагай і клопатам ваеннаслужачыя і супрацоўнікі райваенкамата ставяцца да праблем удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянераў Міністэрства абароны, вырашаюць пытанні сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў баях за незалежнасць нашай Радзімы, воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і падраздзяленняў спецыяльнай рызыкі.

Так сталася, што некалькі апошніх год прафесійнае свята супрацоўнікі ваенкаматаў адзначаюць у самым разгары прызыўнай кампаніі. Сёлета ў войскі будзе адпраўлена каля 100 юнакоў з раёна. Прызыўная камісія таксама задаволіла просьбу аднаго лунінчаніна аб праходжанні альтэрнатыўнай службы. А на днях прайшлі чарговыя зборы прыпіснога саставу, была праверана пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў. Учора здалі нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы спорткамітэту Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У планах – шмат разнастайных мерапрыемстваў на тэрыторыі Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть