Присяга

Падзяка ад прэзідэнта краіны

Па традыцыі ў дні святкавання Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з ваеннымі, якія нясуць службу і не перастаюць вучыцца. Гэта – выпускнікі камандна-штабнога факультэта, Генеральскага штаба Ваеннай акадэміі Беларусі і профільных расійскіх ВНУ. Дыпломы аб іх заканчэнні – прыступка ў кар’ерным росце.

Не дзіўна, што ў 30 год яны становяцца маёрамі. З’явяцца новыя зоркі і на пагонах лунінчаніна Дзяніса ЖУКОЎСКАГА – афіцэра МНС Рэспублікі Беларусь, выпускніка Акадэміі грамадзянскай абароны МНС Расіі:

– Прыемна было атрымаць Падзяку і гадзіннік з гравіроўкай “Ад прэзідэнта” ў такі важны для нашай краіны дзень. Якасць і эфектыўнасць пдрыхтоўкі ваенных кадраў у Беларусі прызнаны далёка за межамі краіны. Невыпадкова да нас за ведамі едуць спецыялісты з краін блізкага і далёкага замежжа. Зрэшты, шмат хто з беларускіх ваенных павышаюць кваліфікацыю ў Расіі. У іх лік трапіў я. Мне пашанцавала ўдасканаліць веды ў Маскве побач з калегамі з іншых краін СНД і Манголіі. Абмен вопытам і кадравая падрыхтоўка вузкіх спецыялістаў у ВНУ стратэгічнага саюзніка – агульнасусветная практыка. Упэўнены, што набытыя веды дапамогуць у далейшай рабоце. Пасля водпуску прыступлю да выканання службовых абавязкаў на пасадзе намесніка начальніка столінскага РАНС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть