Першыя медалі да 100-годдзя Узброеных Сіл у раёне ўручаны ветэранам Паўлу Дабрынцу і Івану Пятымку
Год малой родиныПрисяга

Першыя медалі да 100-годдзя Узброеных Сіл у раёне ўручаны ветэранам Паўлу Дабрынцу і Івану Пятымку

Служым Айчыне! Не памылюся, калі скажу, што менавіта гэтаму выслоўю, у якім адлюстраваны глыбокі сэнс і высокі абавязак, падпарадкавана ўсё жыццё ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Паўла Акімавіча Дабрынца і Івана Васільевіча Пятымка (на здымку – злева направа).


Нягледзячы на тое, што першаму летась споўнілася 93, а другому – 99 год, яны застаюцца ў страі. А інакш ці можа быць у тых, хто бязмерна любіць жыццё і Радзіму, хто шмат зрабіў для таго, каб неўміручай была памяць пра ваеннае ліхалецце і змагароў, якія адстаялі для нашчадкаў мір і свабоду.
П.А. Дабрынец і І.В. Пятымка сталі першымі на Лунінеччыне, каму старшыня райвыканкама А.М. Пачко ўручыў ганаровую узнагароду – юбілейны медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”.

Теги


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть