Присяга

Поўдзень пад кантролем

летчикиПа словах намесніка камандзіра 1169 асобнага батальёна аховы і абслугоўвання (аэрадрома) Юрыя Макарава, на баявое дзяжурства ў Лунінцы заступілі самалёты МІГ-29 61-ай знішчальнай авіяцыйнай базы і вінтакрылая тэхніка 181-ай баявой верталётнай базы з Пружан. Ваеннаслужачыя гэтых падраздзяленняў беларускай арміі нясуць вахту па абароне паветраных рубяжоў краіны ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.
– Наша галоўная задача – выкананне ахоўных мерапрыемстваў, недапушчэнне парушэння правілаў выкарыстання паветранай прасторы, – расказвае намеснік камандзіра 61-ай авіябазы Сяргей Чугункоў (на здымку разам са старшым авіяцыйным тэхнікам Максімам Брыштэнам). – Пакуль праводзім праверачныя палёты, пазней будзем рабіць планавыя аблёты над вызначанымі кропкамі. Лунінчане забяспечылі нам добрыя ўмовы, таму паўднёвы рубеж будзе пад надзейным кантролем.
Такі ж аптымістычны настрой пануе і сярод прадстаўнікоў 181-ай баявой верталётнай базы. Па словах камандзіра верталётнага атрада Ігара Рычкова, у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі мясцовай і баранавіцкай часцей задачы, пастаўленыя перад падраздзяленнем, будуць выкананы.
Не выключана, што падчас чэмпіянату свету па хакеі з шайбай колькасць палётаў вырасце, але гэта значыць, што самалёты ці верталёты з беларускімі сцягамі на бартах захоўваюць наш з вамі спакой.
Фота Аляксандра КОЎКІ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть