Присяга

Прафесія ў пагонах

прафесія ў пагонахУ Беларусі сфарміравана і паспяхова функцыянуе сістэма падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў, якая дазваляе рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў для Узброеных Сіл практычна па ўсіх спецыяльнасцях.

Асноўнай кузняй падрыхтоўкі афіцэраў па-ранейшаму застаецца Ваенная акадэмія. Хоць і ў шэрагу грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў арганізаваны ваенныя факультэты, якія займаюцца падрыхтоўкай афіцэраў па больш вузкай спецыяльнасці. У медыцынскім універсітэце рыхтуюць ваенных медыкаў, БДУ – афіцэраў для войск радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, ваенных журналістаў, прававедаў, спецыялістаў у галіне міжнародных адносін у ваеннай сферы. БНТУ выпускае афіцэраў-фінансістаў, афіцэраў-аўтамабілістаў, а ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі – афіцэраў-сувязістаў. Ва ўніверсітэце транспарту праходзяць падрыхтоўку будучыя афіцэры чыгуначных войск, а ў вышэйшым авіяцыйным каледжы навучаюцца афіцэры наземных службаў Ваенна-Паветраных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па шэрагу спецыяльнасцей будучых афіцэраў рыхтуюць і ў некаторых вышэйшых ваенных навучальных установах Расійскай Федэрацыі.

Важна адзначыць, што выпускнікі ваенных навучальных устаноў са сваімі спецыяльнасцямі могуць займаць і грамадзянскія пасады. Выпускнікам Ваеннай акадэміі, ваенных факультэтаў, якія атрымліваюць ваенную спецыяльнасць, уручаецца дыплом дзяржаўнага ўзору вядучых ВНУ краіны. Ёсць магчымасць знайсці для сябе годную прафесію, атрымаць якасную, прычым (што немалаважна) бяс-платную вышэйшую адукацыю і поўнае дзяржаўнае забеспячэнне падчас навучання, гарантаванае працаўладкаванне пасля заканчэння вучобы, годную аплату працы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ваенным камісарыяце па адрасе: г. Лунінец, вул. 17 Верасня, 20.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть