Прозвішча бацькі захавала дачка
Присяга

Прозвішча бацькі захавала дачка

туркевичУраджэнец Ракітна Ілья Туркевіч(1917-1945) загінуў на фронце.
У бацькоўскім доме чырвонаармейца заставаліся жонка і дзве дачушкі. Як іншы раз здараецца (і не толькі ў наш час!), свякруха заявіла нявестцы: няма сына – няма і яго сям’і. І салдацкая ўдава вымушана была цярпець крыўды ад бяздушнай сялянкі, таму што не было куды ісці. Калі чуеш падрабязнасці здзекаў над жанчынай і яе дзецьмі, яскрава ўсведамляеш: не можа быць дрэнных ці добрых народаў. Ёсць розныя людзі – і тады, і цяпер… Тым часам настойлівыя замужнія сёстры Вольгі імкнуліся ўладкаваць яе лёс: у вёсцы немагчыма без мужчынскай дапамогі. Яна і зга-дзілася на другі шлюб.
– Іншы раз мама шкадавала, што паспяшалася прыняць такое рашэнне, – прыгадвае цяперашняя лунінчанка Надзея Туркевіч. – Праз некалькі год стварылі калгас, калі не трэба было ніякага мужыка – людзі не далі б прапасці. Але зробленага не вернеш. Нарадзіла яшчэ чацвёра дзяцей – мае зводныя браты і сёстры…
Паступова сталі на свае ногі дочкі загінуўшага воіна. Стварылі сем’і, нарадзілі нашчадкаў. Надзея Ільінічна працавала ў калгасе і на гарадскіх прадпрыемствах, у тым ліку 15 год – на хлебакамбінаце і столькі ж – на чыгунцы, адкуль і выйшла на пенсію. Нарадзіла пяцёра дзяцей, але сямейнае жыццё з мужам не задалося. Калі скасоўвала шлюб, вярнула сабе дзявочае прозвішча. Пад ім жа былі запісаны тры дочкі і два сыны. Гаворыць, што тады быццам і не задумвалася над прынятым рашэннем, а з цягам часу палічыла яго лёсавызначальным:
– З гібеллю бацькі не павінна было знікнуць з зямлі яго прозвішча…
Гэта быў пярэдадзень аднаго з юбілеяў Вялікай Перамогі – і гэта быў асабісты ўклад Надзеі ва ўсенародную памяць пра герояў Вя-лікай Айчыннай. Гэты ўчынак прыдаў моцы жанчыне, быццам з захаваннем прозвішча бацькі яна атрымала за спіной яго надзейную падтрымку і абарону. А яшчэ яна заўсёды была аддадзенай прыхільніцай праваслаўя, не здраджваючы веры продкаў у самыя жорсткія атэістычныя часы. Упэўненасць у Промысле Божым дапамагла і тады, калі стра-ціла ад цяжкай хваробы 20-гадовага сына…
Зразумела, з узростам у пажылых людзей здароўе не паляпшаецца. Вось і 72-гадовая Надзея Ільінічна штогод праходзіць курс рэабілітацыі ў Кажан-Гарадоцкай бальніцы. Акрамя “букету хвароб”, вельмі баляць ногі. Жыве на адным з завулкаў на Залессі, але ў святы і нядзелі пераадольвае чыгуначны мост, каб прыняць удзел у агульнай ма-літве ў Крыжаўзвіжанскім храме. У свой час свяшчэннік благаславіў прыхаджанку стаяць каля падсвечніка. Яна добрасумленна выконвае паслушанне. І быццам кожны раз у полымі свечкі бачыць удзячны погляд загінуўшага бацькі…
Таццяна ВАСІЛЬЕВА. Фота аўтара.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть