Присяга

Рэспубліканскі аўтапрабег на Лунінеччыне

пробег«Дарогамі пераможцаў» едуць удзельнікі рэспубліканскага аўтапрабега, арганізаванага ДТСААФ да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На гэтым тыдні яго шлях пралягае па Брэсцкай вобласці.
Хлебам-соллю віталі ганаровых гасцей, сярод якіх прадстаўнікі пакалення вызваліцеляў, воіны-афганцы, актывісты “Беларускага саюза афіцэраў” і ДТСААФ, на мяжы з Ганцавіцкім раёнам. Моцныя абдымкі, развітанні з суседзямі… Маршрут на тэрыторыі нашага раёна вельмі насычаны. Музей памяці афганскай вайны ў Бастынскай школе сустрэў успамінамі. Многія ўдзельнікі аўтапрабегу выказвалі словы шчырай удзячнасці за тое, што не губляецца нітачка сувязі з тым часам, што яе захоўваюць вучні. Прыгадалі хвілінай маўчання і загінуўшых на палях Вялікай Айчыннай, усклаўшы кветкі да помніка ў цэнтры вёскі.
У гарадскім скверы ў Лунінцы каля абеліскаў прайшоў памятны мітынг. Старшыня раённага савета ветэранаў Надзея Лазіцкая нагадала аб вызваленні Лунінеччыны, расказала аб цяперашнім дні края. Школьнікі з СШ №1 падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю, якая многіх закранула за жывое. Многія ў думках перанесліся ў тыя, не зусім далёкія часы вайны ў Афганістане, калі пачулі песню аб загінуўшым сябры…
Безумоўна, не маглі ўдзельнікі аўтапрабега праехаць міма вёскі Сітніцкі Двор, спыніліся каля брацкай магі-лы мірных ахвяр вайны, усклалі кветкі і вянкі. На невялікім мітынгу ў Мікашэвічах зноў прыгадалі блізкае і далёкае мінулае, парадаваліся за цяперашнюю незалежную і квітнеючую краіну. Наведаўшы кар’ер РУВП “Граніт”, удзельнікі адправіліся на Століншчыну.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть