«Шчаслівай дарогі, юнакі!»
Присяга

«Шчаслівай дарогі, юнакі!»

vruchenie-povestok-2016

Гэта адно са шматлікіх цёплых пажаданняў, якія прагучалі са сцэны ГДК, дзе ў мінулую пятніцу сабраліся будучыя ваеннаслужачыя. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі павесткі.

Восеньскі прызыў-2016 закрануў лёсы амаль 150 нашых землякоў. Перад навабранцамі, іх бацькамі і сябрамі выступілі ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Жук, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Хоміч, настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” у Лунінцы іерэй Сергій Крышталь, старшыні раённых арганізацый: “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” – Мікалай Кавалец, “Беларускага саюза афіцэраў” – Уладзімір Жук, старшы інспектар групы кадраў РАУС Сяргей Абраменя.

Пад дружныя апладысменты юнакі атрымалі павесткі і падарункі. Прыгожымі нумарамі мастацкай самадзейнасці ўрачыстасць аздобілі культработнікі. У бліжэйшы час пачнецца адпраўка маладых людзей у воінскія падраздзяленні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть