Присяга

Снайпер

15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

IMG_2431У час армейскай службы у далёкім Афганістане Леанід ЕМЕЛЬЯНОВІЧ з Лунінца ўваходзіў у рады снайпераў — спецыяльна навучаных салдат, якія дасканала валодаюць навыкамі трапнай стральбы.

Ён не асабліва любіць успамінаць той час, напоўнены вельмі рознымі пачуццямі. Звычайны вясковы хлопец з Азярніцы закончыў школу, а пасля — вучылішча. Рабочая спецыяльнасць усяляла надзею, што без справы не застанецца. У асабістым жыцці таксама ўсё складвалася шчасліва. Яны толькі адгулялі вяселле з ураджэнкай Рэдзігерава Людмілай. Праз 3 месяцы маладой сям’і давялося вытрымаць, бадай, самае галоўнае выпрабаванне лёсу — расставание. Гэта была не проста камандзіроўка. Ніхто з блізкіх Леаніда Данілавіча тады нават не здагадваўся, дзе давядзецца служыць будучаму салдату. Пасля “вучэбкі” ў Ташкенце накіравалі на перасылачны пункт у Кабул. Тут у авіяцыйных войсках прайшлі гарачыя ў прамым і пераносным сэнсе 1,8 года службы. Ажыццяўлялі баявыя вылеты ў розныя гарады Афганистана. У камандзе было 5 чалавек: украінцы Юрый Саладчук і Мікалай Макайчук, расіянін Віктар Сахараў,

Імя яшчэ аднаго саслужыўца родам з Грознага, на жаль, забыў… Леаніду Данілавічу ўдалося хаваць праўду аб месцы свайго знаходжання цэлых 12 месяцаў. Толькі па пісьмах j родныя здагадаліся аб усім, і ўпотайкі адзін ад аднаго маліліся, верылі, што абавязкова вернецца жывым.

І ён не падвёў. У 1986-ым паклікалі ў райкам партыі, каб урачыста ўручыць першую ўзнагароду — знак “Воіну-інтэрнацыяналісту”. Мірнае жыццё пайшло сваёй чарадой. Уладкаваўся бетоншчыкам у тагачаснае БУ-62. З жонкай спачатку здымалі кватэру, потым далі пакой у інтэрнаце.

Нарадзілі дзвюх дачушак — Вольгу і Аксану. Як афганец, атрымаў добраўпарадкаваную 3-пакаёвую кватэру ў Лунінцы. Сёння Леанід Данілавіч і Людміла Мікалаеўна | радуюцца дваім унукам — 3-гадоваму Сямёну і Ганначцы, якой споўніўся месяц. Раз-пораз шчасліваму дзеду хочацца ўзяць на рукі малышку, але пакуль зрабіць гэта цяжка: няўдалае падзенне дома закончылася складаным пераломам рукі. Родныя спадзяюцца, што ён абавязкова паправіць сваё здароўе ў Бараўлянах, куды адправіцца ў бліжэйшы час. Тым больш, што наперадзе — асабісты залаты юбілей.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть