Присяга
Свята сапраўдных мужчын
Канцэртная праграма, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у пятніцу прайшла ў гарадскім Доме культуры.
Словы віншаванняў прагучалі ад намес-ніка старшыні райвыканкама Віктара Рафаловіча і раённага ваеннага камісара Уладзіміра Жука. Прадстаўнікі вайсковай часці, райваенкамата і ГА “Беларускі саюз афіцэраў” атрымалі вышэйшыя ўзнагароды раёна – граматы і падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета.
А потым сцэнай завалодалі самадзейныя артысты. Музычныя нумары падарылі прысутным калектывы ГДК “Абісаль” і “Шляхцічы”, Генадзь Шэўчык, Леанід Яраховіч, Вольга Валодзіна, Андрэй Канапацкі, Галіна Брэзіна, Сяргей Місікаў, Ірына Ханцэвіч, Раман Даніловіч, Галіна Куліцкая, Валерыя Валынчыц і Ніна Ерамяевіч.
А есть фотки?