У батальёне — папаўненне
Присяга

У батальёне — папаўненне

партизаныДзесяць ваеннаабавязаных прыбылі ў 1169 асобны батальён абслугоўвання (аэродрома) на зборы, каб атрымаць веды і навыкі па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

— Да прыёму падрыхтаваліся грунтоўна, — падкрэсліў намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце Юрый Макараў. — Забяспечылі экіпіроўкай і харчаваннем, размясцілі ва ўтульным памяшканні, стварыўшы неабходныя ўмовы для жыцця і быту.

У першы ж дзень юнакі сустрэліся з командованнем часці, азнаёміліся з заканадаўствам аб праходжанні службы, атрымалі адказы на пытанні. Таксама ваеннаабавязаныя прынялі Ваенную прысягу, далі клятву на вернасць беларускаму народу. Адчувалі хваляванне і ў той жа час вялікі гонар, бо сталі сапраўднымі абаронцамі Айчыны.

Па словах афіцэраў і прапаршчыкаў, на тэарэтычных занятках двойчы паўтараць адно і тое ж непатрэбна. З першага дня вучобы ўсе праяўляюць выканаўчую дысцыпліну і адказнасць. Гэта і не дзіўна, бо амаль ва ўсіх юнакоў вышэйшая адукацыя, большасць мае сем’і і займае добрыя пасады на розных прадпрыемствах.

Сустрэўся з “маладым папаўненнем” падчас практычных заняткаў па разгортванню перасовачнай радыёстанцыі. Юнакі задаволены ўмовамі праходжання збораў, узроўнем арганізацыі. I хоць падобныя мерапрыемствы для іх — навінка, разумеюць, што часу на раскачку няма, а ўменне абараняць родную зямлю ніколі не будзе лішнім. Таму і засвойваюць веды з цікавасцю і захапленнем.

Сваімі новымі падапечнымі задаволены і камандзі узвода Аляксандр Лаўрышчаў: “Людзі падабраліся добрасумленныя, з вялікім багажом ведаў. Разумеюць: калі патрэбна,значыць — сапраўды патрэбна!”.

Палова тэрміну пройдзена. Што здзівіла: у вачах воінаў не было ні разгубленасці, ні расчаравання. Наадварот, як здавалася, яны нават рады такому павароту ў іх жыцці.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть