Присяга

У гасцях у «пагранічнікаў неба»

пабывалі вучні Вялуцкай і Дзятлавіцкай сярэдніх школ, а таксама ўдзельнікі клуба “Патрыёт” політэхнічнага каледжа, якія неведалі вайсковыя часці, размешчаныя на тэрыторыі аэрадрома ў Лунінцы.

Экскурсія прайшла ў рамках месячніка грамадзянскай абароны і патрыятычнага выхавання, і была прымеркавана да 90-годдзя стварэння ДТСААФ і 99-ай гадавіны Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым юным гасцям расказаў ініцыятар мерапрыемства, старшыня Лунінецка-Ганцавіцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Барыс Гнедзька. Да школьнікаў і навучэнцаў далучыліся прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, “Беларускі саюз афіцэраў”.

Якое яно, армейскае жыццё? Як праходзяць будні салдат? Ці часта аб’яўляецца баявая трывога? На гэтыя і іншыя пытанні юнакі і дзяўчаты атрымалі адказы, пабываўшы ў казарме, зазірнуўшы ў сталоўку, спартыўную залу, пакоі для адпачынку і заняткаў. На жаль, не змаглі ўбачыць верталёты, якія на мінулым тыдні рэгулярна прызямляліся на аэрадроме ў ходзе вучэнняў. Аднак тэхніка, што знаходзіцца на ўзбраенні лунінецкіх ваеннаслужачых, не менш уразіла сваімі магчымасцямі.

– У армію прыходзяць юнакамі, а выходзяць – сапраўднымі мужчынамі, – на развітанне сказаў намеснік начальніка радыётэхнічнага цэнтра вайсковай часці 25886 Аляксей Кузьміч. – Патрыётамі, здольнымі абараніць ад ворагаў родную зямлю і блізкіх людзей. І гэта не проста словы, а рэальнасць, дзе не месца сумненням і разважанням. Зрэшты, мы прадэманстравалі толькі невялікую частку таго, што можам і ўмеем. Астатняе чакае навабранцаў у будучым!

НА ЗДЫМКУ: сяржант Раман ЗАРУДЗЕЙ знаёміць навучэнца політэхнічнага каледжа Антона КОВАЛЯ з аўтаматам Калашнікава.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть