Присяга

У гонар юбілею вызвалення

Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вучні і настаўнікі нашай школы арганізавалі велапрабег “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.
Напярэдадні ў класах прайшлі гутаркі аб Лунінеччыне ў ваенны час. З іх падлеткі даведаліся, што дата 10 ліпеня з розніцай у тры гады афарбавана ў чорны і чырвоны колеры: у 41-ым – тэрыторыю занялі акупанты, у 44-ым – нашы салдаты яе вызвалілі.
Колькі гора і слёз прынеслі немцы! Памяць загінуўшых увекавечана ў шматлікіх абелісках і мемарыялах. Маршрут велапрабегу пралягаў праз вёскі Рэдзігерава, Чэрабасава і Сінкевічы. Вучні старэйшых і сярэдніх класаў, настаўнікі Галіна Комар, Іван Рахацэвіч і Міхаіл Скрабейка ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў землякам-партызанам.
Упэўнены, што наша мерапрыемства папоўніла юбілейную скарбонку ўшанаванняў. Хочацца запэўніць ветэранаў, што мы зробім усё магчымае, каб сцяжынкі да брацкіх магіл ніколі не зараслі.
Алена ЯРАХОВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Рэдзігераўскай СШ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть