Присяга

У незабыўнае мінулае – разам з дтсааф

Вельмі сімвалічнай была паездка ў Брэсцкую крэпасць-герой напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-
фашысцкіх захопнікаў. Яе ініцыятарам выступіла наш класны кіраўнік Людміла Барысаўна Якуш, а ажыццявіць экскурсію дапамагла Лунінецка-Ганцавіцкая структура ДТСААФ на чале з Б.І. Гнедзькам.
Каля вечнага агню вучням нашага 8 “Д” класа ўручылі членскія білеты ДТСААФ. Потым мы з захапленнем пазнаёміліся з музейнымі экспанатамі, паслухалі расповяд экскурсавода аб незабыўным подзвігу абаронцаў крэпасці і сфатаграфаваліся каля славутасцяў мемарыяльнага комплекса. Праз некаторы час да нашага класа далучыліся вучні з паралельнага 8 “В” разам з класным кіраўніком Ірынай Аляксандраўнай Халімон. Нас зноў чакала незабыўнае падарожжа. На гэты раз – у мемарыяльны комплекс «Хатынь». Экскурсія прахо-дзіла ў цішыні. У гэтым месцы, якое можна назваць болем беларускага народа, нявольна кожны з нас задумаўся пра сэнс жыцця. І зноў урачыстаць: Барыс Іванавіч павіншаваў новых членаў ДТСААФ і ўручыў ім адпаведныя пасведчанні. Па дарозе ў Мінск заехалі ў музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам у п. Баравая. Гэта экскурсія пашырыла наш кругагляд і пакінула добрыя ўражанні.
Выказваем шчырую ўдзячнасць Б.І. Гнедзьку за фінансавую дапамогу ў арганізацыі падарожжаў па памятных мясцінах нашай Радзімы, а таксама Цэнтральнаму Савету ДТСААФ за прада-стаўлены аўтобус.
Кацярына СКІБА, вучаніца 8 “Д” класа СШ №2 г. Лунінца.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть