Присяга

У ВНУ – праз ваенкамат

присягаДа 1 красавіка ў раённым ваенным камісарыяце прымаюць заявы ад жадаючых паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы.
Па словах начальніка аддзела прызыву Мікалая Усціменкі, таксама неаб-ходна прадаставіць аўтабіяграфію, характарыстыку з месца вучобы ці работы, копію пасведчання аб нараджэнні, тры завераныя фотакарткі (без галаўнога ўбора) памерам 37х47 мм, копію дакумента аб атрыманні адукацыі ці вы-піску аб бягучых ацэнках, а для абітурыентаў да 18 год – яшчэ і пісьмовую згоду аднаго з бацькоў ці законнага прадстаўніка.
Трэба памятаць, што ў ваенныя навучальныя ўстановы на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 17 да 21 года, а таксама пасля тэрміновай вайсковай службы ці службы па кантракце – да 23 год.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле прызыву па адрасе: г. Лунінец, вул. 17 Верасня, 20 ці па тэлефоне 2-26-49.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть