Присяга

Вайной украдзеная маладосць…

Каардынатары праекта “Актыўнае цяперашняе пажылых людзей” прапанавалі ліцэістам сустрэцца з людзьмі, якіх у час акупацыі прымусова вывезлі ў Германію.

Нямеччына калечыла лёсы

М ая прабабуля, Зінаіда Канстанцінаўна Кішэя, мае ўжо 98 год, захавала цудоўную памяць. Спадзяваўся, успаміны дапамогуць ёй у думках развітацца з сумнымі падзеямі. Гавораць жа: раскажы – і стане лягчэй. Але прабабуля строга сказала:
– Я нічога не памятаю.
А потым у яе павялічыўся ціск і пагоршылася самаадчуванне. Супа-коіўшы маму, ужо мая бабуля сумна глядзела на мяне і гаварыла:
– Думаю, ты здагадаўся: яна – не “не памятае”. Яна не хоча памятаць…
Бабуля і сама няшмат ведае пра перыяд Нямеччыны ў жыцці сваіх блізкіх. У яе бацькоў на гэту тэму было пакладзена “табу”, якое ніхто не смеў парушаць.
– Уяві: калі вязні фашысцкіх канц-лагераў вярнуліся на радзіму, многія з жыхароў аднесліся да іх як да здраднікаў. Людзі пакутавалі ад знявагі. Мала хто верыў, што на іх лёс выпалі пакуты. У Германіі жыхароў, якіх вывезлі з часова акупіраваных немцамі тэрыторый, называлі “остарбайтэр”. У нас жа некаторыя ставі-ліся да небарак ледзьве як не да “ворагаў народа”. Гэта быў вельмі складаны час. Нават не верыцца, што шматпакутнае пакаленне нашых бацькоў столькі выпрабавала і ўсё ж вытрымала… З сям’і мамы вывезлі траіх чалавек. Яе сястру, Варвару, паднявольная праца ў Нямеччыне зблізіла з такім жа “ўсходнім рабочым” з Польшчы. Пасля вызвалення цётка выйшла за яго замуж і засталася на радзіме мужа. Маме, у пэўнай ступені, яшчэ пашчасціла. Яе старэйшы брат Пётр Навіцкі – гэта яе дзявочае прозвішча – з 1939-га працаваў у савецкіх органах. Дапамог эвакуіравацца двум братам, сам змагаўся на фронце. Статус сваяка – ветэрана Вялікай Айчыннай – абараняў і маму. Яна наогул магла адчуваць сябе ўдвая ўпэўненай – твой дзед, Мікалай Сцяпанавіч Кішэя, таксама прайшоў усю вайну, меў шматлікія баявыя ўзнагароды. А вось малодшаму брату мамы не пашанцавала. Пасля вайны Яўген Навіцкі набыў спецыяльную будаўнічую адукацыю, стаў галоўным інжынерам адной з арганізацый. У 1970-ыя факт прымусовага вывазу ў Германію ўлады па-лічылі “плямай” у яго біяграфіі, за што паплаціўся пасадай. Ён не застаўся беспрацоўным, але такое стаўленне грамадства перашкодзіла рэалізаваць арганізатарскія і прафе-сійныя здольнасці. Каб не сыпаць соль на рану, у сям’і і не гаварылі пра Нямеччыну – гэта была вельмі балючая тэма…
Бабуля замаўчала. Мне ж падумалася, што толькі моцныя духам людзі маглі не зламацца і супрацьпаставіць ударам лёсу сваю жыццятрываласць. Ведаю, што духоўнай апорай маім продкам заўсёды была царква. Праваслаўе заклікае дараваць тым, хто цябе крыўдзіў. Мае родныя – сапраўдныя вернікі: у нашай сям’і не шкадуюць аб тым, што здаралася. Такі быў час. А цяпер у той жа Германіі ў нас шмат сяброў, больш таго: нямецкі горад Шэнефельд – пабрацім Лунінца. Неабходна маліцца толькі аб тым, каб не было новых войнаў, якія нясуць бядоты бязвінным мірным людзям.
Кірыл ІВАНЮКОВІЧ, 11-ы клас.

 

Шчасце – быць вольным!
Г эта думка прасочваецца ва ўспамінах многіх
былых вязняў фашызму. Выпрабаваўшы паднявольнае існаванне, яны ведаюць сапраўдны кошт нават звычайным для нас бытавым дробязям. Вынікала гэта і з успамінаў 92-гадовай старажылкі Лунінца, якая ўразіла пазітыўным поглядам на рэчаіснасць. Клаўдзія Іванаўна КВІСЮК прыгадвала:

– Дрэнна памятаю дзень, калі нас забіралі. Адзінае, што ніколі не забуду, – пакуты мамы. Як яна плакала, махаючы рукой адыходзячаму “таварняку”…
Па дарозе нам толькі аднойчы выдалі ежу. Але кавалак хлеба не лез у горла. Мы хваляваліся і думалі, што нас чакае.
Трапілі ў горад Анзбек да гаспадара. Дзяўчат было многа – з Беларусі, Расіі, Украіны. Засялілі нас ва ўжо падрыхтаваны “інтэрнат”. Гэта быў вялікі барак больш чым на сто чалавек. Ложкі стаялі адзін каля аднаго, што ратавала ў холад. А вось дзверы былі адны. Гаспадар быццам баяўся, што зможам збегчы. Але куды?
Мовы не ведалі, зносіны вяліся праз перакладчыка. Асаблівых цяжкасцей не было, таму што нам не трэба тлумачыць сялянскі занятак. На світанку прыязджалі машыны, везлі на поле. Працавалі ад цемры да цемры. На абед давалі кавалачак хлеба, але пакуль даедзеш, і таго няма. Радаваліся, калі траплялі на збор гароху, – маглі ўпотайкі падсілкавацца. На вячэру паварыха гатавала бульбу ў мундзірах, па адной давала ў рукі кожнай. Мы не крыўдавалі на такую ж паднявольную, як мы, жанчыну. Больш таго – былі ўдзячныя, што дазваляла падагрэць вады, каб памыцца. У бараку была помпа, але вада адтуль ішла ледзяная.
Працавалі кожны дзень. Калі ўраджай быў сабраны, давалі выхадны. Нікуды не выпускалі, проста дазвалялі памыць бялізну і прывесці сябе ў парадак. Калі наша адзенне стала зусім непрыдатнае, выдалі па спадніцы і кашулі – усім аднолькавыя.
Жылі дружна. Згуртоўвала агульнае гора, што ўкрала нашу маладосць, і агульнае спадзяванне на вызваленне. Марылі аб адным: толькі б трапіць дамоў! Калі ўбачыла родных пасля трох год разлукі, адчула, што адбыўся сапраўдны цуд!
Паступова за будзённымі справамі сціраліся з памяці жудасныя ўспаміны аб няволі. На рабоце пазнаёмілася з будучым мужам. Добры і кахаючы, ён стаў маім суцяшэннем, вярнуў любоў да жыцця. Выгадавалі дзвюх дачок. Маю чатырох унукаў і трох праўнукаў. Нягледзячы на бядоты вайны, лічу сябе шчаслівым чалавекам…

Мама не дачакалася дачку…
З чаго пачынаецца Радзіма?
Кожны сам адказвае на гэта пытанне. У Нямеччыне людзі, пазбаўленыя волі, марылі вярнуцца да бацькоў, братоў і сясцёр. Сям’я і ўвасабляла для іх родную зямлю. Аб гэтым расказвала 90-гадовая лунінчанка Надзея Яўстрацьеўна СОКАЛАВА:

– Калі немцы сталі вывозіць людзей у Германію, спачатку сямейных не бралі. Юнакі і дзяўчаты стараліся абвянчацца, каб не трапіць у няволю. Мае бацькі тэрмінова выдалі замуж старэйшую сястру. Тады акупацыйныя ўлады загадалі ехаць мне.
Прывезлі ў горад Шэлянка. Мне давялося тра-піць у вёску Штыгліц. Гаспадар хацеў, каб “остарбайтэр” была “арыйскай” знешнасці – хударлявая і светлавалосая. Вось мяне яму і “падабралі”. У нашага бауэра было многа работнікаў – беларусаў, украінцаў, палякаў. Усе займаліся сялянскай працай. Збіралі агародніну, апрацоўвалі садовыя дрэвы – ссякалі галіны і сцягвалі да дарогі. Іншы раз нас вывозілі касіць сена каля ракі. Менавіта там хтосьці сказаў, што за гэтай ракой пачынаецца Польшча, а за ёй – і Беларусь. І такая аха-піла туга па радзіме…
На снеданне давалі каву і кавалак хлеба з павідлам. Абеда не было. Вячэра – ячневы суп, чымсьці запраўлены да сіняга колеру. Шчыра кажучы, напрацаваўшыся за дзень, гатовы былі і нешта горшае есці. Не памятаю, ці давалі нам новае адзенне. Здаецца, як прыехала ў вышытай кашулі, так і хадзіла ў ёй увесь час. Хіба што шлёпанцы далі – не скураныя, з тканіны. Надвор’е было спрыяльным, без халодных зім.
Я жыла ў адным пакоі з цёзкай з Віцебшчыны. Калі нас везлі на поле, Надзея даставала губны гармонік і найгравала знаёмыя мелодыі. Мы спявалі – і гэта было адзіным суцяшэннем. За тры гады няволі амаль стра-цілі надзею на вызваленне…
Калі вярнулася дамоў, аказалася, што ўжо няма маёй мамы. Хтосьці сказаў, што мяне забілі ў Нямеччыне, вось яна і не вытрымала…
Доўга не магла прызвычаіцца да вольнага жыцця. Замуж выйшла позна. Але, быццам за тыя пакуты, Бог даў мне добрага мужа. Ён быў франтавіком, афіцэрам. Выгадавалі траіх дзяцей. На жаль, мужа даўно няма… А мне не верыцца, што ўжо 90 год споўнілася. У бяссонныя ночы прыгадваю ваенныя гады, здаецца, усё – як учора…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть