Присяга

Вечная памяць – загінуўшым, гонар і слава – жывым

28

Лунінеччына ўрачыста адзначыла 28-ую гадавіну вываду войскаў з Афганістана.

Мітынг-рэквіем каля помніка загінуўшым землякам сабраў баявых таварышаў, іх блізкіх, ваенна-служачых, прадстаўнікоў мясцовай улады і грамад-скасці. Вершаваныя радкі, прыгожа прачытаныя Галінай Куліцкай, прымусілі ў чарговы раз задумацца, якой вялікай цаной быў заваяваны мір у далёкай паўднёвай краіне. Сваё жыццё на алтар Радзімы паклалі 9 ураджэнцаў раёна. У іх памяць прагучалі мірныя залпы, а да падножжа помніка ляглі вянкі і кветкі…

У кінатэатры “Кастрычнік” воінаў-інтэрнацыяналістаў віталі старшыні: Савета дэпутатаў – Віктар Рафаловіч, раённых арга-нізацый: ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – Мікалай Кавалец і яго намеснік Аляксандр Рамановіч, “Беларускі саюз афіцэраў” – Уладзімір Жураўлёў, савета ветэранаў – Надзея Лазіцкая, Лунінецка-Ганцавіцкай структуры ДТСААФ – Барыс Гнедзька, аб’яднання прафсаюзаў – Ігар Гапон. Кожны з іх знайшоў цёплыя і пранікнёныя словы ў адрас тых, хто мужна, стойка і высакародна абараняў інтарэсы Радзімы. Пайменна назвалі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў, чые жыцці абарваліся на далёкай афган-скай зямлі.

Пад дружныя апладысменты на сцэну ўзнімаліся актывісты ветэранскага руху – Мікалай Леўшыц, Уладзімір Пракаповіч, Аляксандр Арэхва, Сяргей Ралінскі, Мікалай Ляўковіч і многія іншыя. Яны атрымалі Ганаровыя граматы, Падзячныя пісьмы, нагрудныя знакі “За заслугі”, каштоўныя падарункі. Музычна аздобілі праграму артысты мастацкай самадзейнасці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть