Присяга

Вера ў перамогу была непахіснай

У юбілейны для Лунінца вызвалення год у рэдакцыю “ЛН” звярнуўся ўраджэнец і жыхар Бастыні Аляксандр Цяльпук з падрабязнымі ўспамінамі аб змаганнях палешукоў у партызанскім атрадзе                        “За Радзіму” брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, сваёй дынастыі і жыцці землякоў у 50-ыя гады мінулага стагоддзя. Прапануем вашай увазе некаторыя вытрымкі з расказу Аляксандра Міхайлавіча.

На досвітку 22 чэрвеня 1941-га фашысцкая Германія раптоўна напала на Савецкі Саюз. Армія і народ сустрэлі ворага ўпартым супраціўленнем. На смерць стаялі пагранзаставы і легендарныя абаронцы Брэсцкай крэпасці. Тэрыторыю Лунінецкага раёна акупіравалі ў першай дэкадзе ліпеня 1941 года. Роўна праз месяц – 22 ліпеня – у цэнтры Бастыні расстралялі групу мясцовых жыхароў, сярод якіх былі дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Марыя Бушыла, актывісты Аляксандр Карпец, Карней і Лазар Герасімовічы, Аляксандр Цяльпук. З першых дзён нямецкай акупацыі барацьбу супраць захопнікаў пачала партызанская група пад кіраў-ніцтвам Барыса Цельпука. Партызанскі лес… Ён хаваў мсціўцаў ад ворагаў, даваў жыллё, карміў і саграваў. Тут знаходзілі прытулак гаспадары спаленых дамоў, вучыліся дзеці, рамантавалася зброя. Адсюль раслі і шырыліся партызанскія зоны з савецкімі ўстоямі і ўладай.
Генерал Васіль Корж меў псеўданім Камароў. Ужо 28 чэрвеня 1941 года пад яго кіраў-ніцтвам адбыўся першы бой на аўтадарозе Пінск-Лагішын. Затым былі дзясяткі і сотні бітваў, пагромы нямецкіх гарнізонаў, камендатур, эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай, знішчэнне ліній сувязі, іншых камунікацый. Лясным мсціўцам не хапала зброі, бое-прыпасаў, медыкаментаў, харчавання. Камандзір Корж прыкладам і ведамі навучаў маладых салдат. Часта папярэджваў: “Мы ваюем за народ. Ніколі не крыўдзіце мужыка. Папрасі кусок хлеба, не бяры сілай. Пакрыўдзіш – канец тваёй партызанскай вайне. Ён пад зямлёй знойдзе крыўдзіцеля”.
Палешукі дзяліліся з партызанамі ўсім, чым маглі. У сярэдзіне 1942 года шматлікія групы аб’ядналіся ў атрад імя Кірава. Узначаліць яго прызначалі Андрэя Савіцкага, а камісарам стаў Фёдар Лісовіч. Яны паспяхова вялі баявыя аперацыі, наводзячы страх на акупантаў і паліцаяў. Насельніцтва бачыла, што фашыстам не ўдаецца гаспадарыць на беларускай зямлі. Не ў сілах уладарыць над партызанамі, гітлераўцы ўзмацнілі тэрор супраць мясцовых жыхароў. Пачаўся масавы вываз моладзі на катаржныя работы ў Германію.
У канцы года паміж Люшчай і станцыяй Бастынь праз чыгуначную магістраль праходзіла ўкраінскае злучэнне Сідара Каўпака. Размяшчаўся ў лясах яшчэ адзін атрад Міхаіла Герасімава. Увесь партызанскі рух у маштабах рэспублікі ўзначальваўся Цэнтральным Штабам, якім кіраваў першы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка. Галоўнакамандуючым быў маршал Савецкага Союза Кліменцій Варашылаў, начальнікам Беларускага Штаба – другі сакратар ЦК КП(б)Б Пётр Калінін. 26 ліпеня 1943 года з першай роты атрада імя Калініна створаны новы – “За Радзіму”. Яго прадстаўлялі камандзір Міхаіл Каштанаў, камісар Аляксандр Світцоў, начальнікі: штаба – Іван Даронін, разведкі –

Браніслаў Гулевіч, асаблівага ад-дзела – Сцяпан Вярэніч, медслужбы – Ніна Каштанава. Размяшчаўся атрад у лясным масіве ўрочышча Малы Бор, што паміж вёскамі Багданаўка і Белае Возера. Акрамя іх жыхароў, у склад уваходзілі партызаны з Вулькі 1, Лобчы, Мелясніцы, Луніна, Бастыні і Дзятлавіч. Дарэчы, у трох апошніх населеных пунктаў, а таксама ў Сінкевічах і Рэдзігерава дзейнічалі падпольныя камсамольскія арганізацыі. Іх актывісты расклейвалі загады і франтавыя зводкі. Пры брыгадзе імя Кірава рэгулярна выдавалася газета “Авангард”.
З вялікім поспехам вялася “рэйкавая вайна”, якая з асаблівай сілай разгарнулася летам 1943-га. У раёне Курскай дугі была сканцэнтравана вялікая колькасць баявой тэхнікі з абодвух бакоў. Фашысты, несучы безліч паражэнняў, мелі патрэбу ў падмацаванні. Бліжэйшыя нямецкія камунікацыі пралягалі праз Беларусь. Камандаванне Чырвонай Арміі паставіла задачу партызанам вывесці са строю чыгуначную сетку, не даўшы праціўніку магчымасці яе выкарыстоўваць. Шматлікія кіламетры палатна сталёвых магістраляў былі ўзарваны.
У ліпені 1944-га быў выз-
валены ад фашысцкай
акупацыі наш раён, аднак вайна працягвалася. Частка партызан пайшла на фронт, іншыя ваявалі з паліцаямі, хтосьці застаўся аднаўляць прамысловасць, сельскую гаспадарку, медыцыну, народную адукацыю і г.д. 9 мая 1945 года Лунінеччына разам з савецкім народам сустрэла Вялікую Перамогу!
Адчувальны ўплыў у паўсядзённых клопатах па замацаванню дысцыпліны, паляпшэнню ідэалагічнай, выхаваўчай работы сярод насельніцтва рэгіёна меў Лунінецкі РКПБ (б) на чале з першым сакратаром Фёдарам Лісовічам. На варце мірных устоеў савецкай улады са станоўчага боку зарэкамендавалі супрацоўнікі аддзела міліцыі, МДБ, ваенкамата. Пры стварэнні сель-скагаспадарчых артэляў на Бастынскіх хутарах у красавіку 1947-га бандыты забілі актывіста і члена калгаса Максіма Шведа, у вера-сні таго ж года – дэпутата Вялуцкага сельсавета Рыгора Клімава.
Пасля дэмабілізацыі Міхаіл Цяльпук накіраваўся ў Пінск на аднагадовыя курсы па падрыхтоўцы старшынь сельскіх Саветаў. Вучыцца было цяжка, але цікава. Шмат часу надавалі заняткам па гісторыі, партыйнаму савецкаму будаўніцтву, калектывізацыі, стварэнню калгасаў, пытанням сельскай гаспадаркі, вя-дзенню агітацыйна-тлумачальнай работы сярод насельніцтва. Кіраўніцтва і выкладчыкі курсаў з павагай адносіліся да франтавікоў і партызан, разумеючы, што тыя прайшлі цяжкую ваенную загартоўку, не раз знаходзіліся на валасок ад смерці, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пасля вучобы ў 1947-ым бацька ўзначаліў орган мясцовай улады ў Бастыні.
Перамога над фашызмам узнімала народ на стваральную працу. Насельніцтву дзяржава прадастаўляла крэдыты на будаўніцтва дамоў і набыццё буйной рагатай жывёлы. Пры сельсавеце дзейнічалі брыгады па нарыхтоўцы і вывазу драўніны. Палова лесу выдзялялася бясплатна. Да снежня таго ж года жыхары вёскі з зямлянак перабраліся ў новыя дамы. Актывісты праводзілі работу з насельніцтвам па выкананню планаў паставак хлеба, бульбы, малака і мяса. Наводзіўся парадак на зямлі. Спецыялісты сельсавета, дэпутаты, настаўнікі падпісвалі землякоў на Дзяржаўны займ абнаўлення і развіцця народнай гаспадаркі. Аказвалася дапамога фінансістам па збору падаткаў. Да пачатку 50-ых гадоў усе бандыты былі ліквідаваны. Мірнае жыццё набірала моц…
Запісала
Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.
Фота з сямейнага архіва А.М. Цельпука.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть