Присяга

Вернуцца сапраўднымі мужчынамі

Пачалася адпраўка юнакоў, прызваных на тэрміновую ваенную службу ў злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, іншых войск і вайсковых фарміраванняў. У гэты прызыў Лунінеччына накіруе каля 100 чалавек.

508

Першымі прымераюць армейскае адзенне юнакі, якія будуць служыць у 120-ай зенітна-ракетнай брыгадзе ў Баранавічах. Яны адправіліся ў войска ў сераду і прывыкаюць да новага парадку. Наогул вясенняя адпраўка закончыцца да 31 мая. Цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі пройдзе ў чэрвені.

Наперадзе юнакоў чакае школа жыцця, пасля якой многія з іх прыйдуць зусім іншымі людзьмі, памужнеюць, набяруцца вопыту. Галоўнае, каб у любой сітуацыі яны памяталі аб тым, што дома іх любяць і чакаюць іх родныя і блізкія.

На здымку: апошні інструктаж перад адпраўкай з райваенкамата даюць жыхарам Мікашэвіч Віктару Бурмістраву і Андрэю Ерамяевічу прадстаўнік часці маёр Аляксандр Адамовіч і начальнік аддзела прызыву на ваенную службу маёр Мікалай Усціменка.

Фота Аляксандра КОЎКІ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть