Ветэран заклікае да міру
КультураПрисяга

Ветэран заклікае да міру

Павел Иванович ВереничУсё менш застаецца людзей, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны. З Паўлам ВЯРЭНІЧАМ – апошнім з ветэранаў Сасноўкі – сустрэліся напярэдадні Дня Незалежнасці.

Нарадзіўся Павел Іванавіч у 1924 годзе. Перадваеннае жыццё было цяжкім, часу на забавы і дзіцячыя свавольствы не заставалася. Гэты перыяд ветэран успамінае з асаблівымі эмоцыямі. У чатыры гады ён асірацеў, выхоўвалі хлопчыка і яго брата чужыя людзі. Потым пачалася вайна. У жніўні 1944 прызвалі ў армію.

Павел, як і брат, трапілі ў 131-ы сапёрны батальён. Вельмі часта даво-дзілася аказвацца ў самай гушчы падзей.

– Шчыра кажучы, ніякіх асаблівых адчуванняў, калі ішлі наперад, не было, – успамінае ветэран. – Ты не думаеш ні пра жыццё, ні пра смерць, ні пра сяброў, ні пра родных. Праўда! Чуеш толькі голас камандзіра і прыслухоўваешся да яго. Думкі занятыя толькі тым, як дабрацца да патрэбнай кропкі, правільна выканаць пастаўленае заданне. Часцей за ўсё не звяртаеш увагу на параненых і забітых. Проста ідзеш наперад, стараючыся не сустрэць кулю.

А яшчэ памятае франтавік пачуццё вялікай стом-ленасці, калі прытуплены ўсе пачуцці і эмоцыі. Здаралася, што салдаты засыналі на хаду падчас пераходу ад адной кропкі да іншай. Але не падалі духам, стойка пераносілі ўсе беды і нягоды, бо разумелі, што не маюць права адступіць назад.

Павел Іванавіч прымаў удзел у многіх аперацыях. Дзякуючы мудраму кіраўніцтву, большасць з іх заканчвалася паспяхова. Самым запамінальным стаў бой каля Радомскай у Польшчы.  Сёння аб па-дзеях вайны напамінаюць узнагароды – медаль “ За адвагу” і “За Перамогу над Германіяй” і іншыя ўзнагароды. У 1945 годзе дайшоў да Берліна.  Там жа  сустрэў Перамогу. За тры дні да таго не стала брата, самага блізкага чалавека, з якім прайшлі ўсю вайну.

Вайна скончылася. Савецкіх салдат сустракалі як герояў, людзі спрабавалі дапамагчы, накарміць і выказаць сваю падзяку.

Настаў мірны час, і трэба было шукаць сваё месца ў жыцці. Вярнуўся ў родную Сасноўку, ажаніўся, пабудаваў дом і пачаў наладжваць гаспадарку. Працаваў у калгасе конюхам, затым – паляводам. Разам з жонкай Варварай выгадавалі сына і дачку.

Напрыканцы размовы ветэран пажадаў будучаму пакаленню міру, дружбы, каб памяталі сваю гісторыю і паважалі яе, паважалі людзей, якія змагаліся за светлае неба над нашымі галовамі, шанавалі продкаў і самі імкнуліся змяніцца да лепшага.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть