Присяга

“Во многом облегчил проведение Белорусской операции…”

Такія словы характарызуюць камандзіра разведгрупы Кузьмы Гнедаша, які разам з іншымі таварышамі, у тым ліку радысткай Кларай Давідзюк, вёў баявую дзейнасць у нашых мясцінах.
Ім прысвечана кніга маскоўскага дакументаліста Барыса Гусева “Людзі маўклівага подзвігу”. Распавядае пра шэраг заданняў. Чарговае: “Слуцк, Осиповичи, Барановичи, Минск, Новоельня, Слоним, Лунинец, Пинск, Волковыск, Белосток… Численность войск, расположение обороны врага – словом, все”. У ноч на 19 снежня 1943 года “разведгруппа двинулась на запад. Линию фронта перешли удачно в 12 км южнее Паричи. Через несколько дней достигли Лунинца. Здесь разведчики сориентировались, спрятали снаряжение в лесу и разошлись небольшими группами по два-три человека. Было уже намечено, кто куда. Клара с рацией обосновалась в поселке Хоростово. Здесь не было немецкого гарнизона, и поэтому поселок решили сделать базой. Место подготовили через разведку партизан. …Отсюда, из Хоростова, потянулись нити в Пинск, Лунинец, Барановичи, Кобрин, Брест, Белосток, Варшаву. …Уже 29 декабря штаб фронта получил первую радиограмму о концентрации войск в районе Пинска. В следующей было уточнение – сколько дивизий, какое вооружение. В третьей – количество вагонов и состав грузов, направлявшихся на восток и обратно, на запад”. Яшчэ праз два месяцы ўжо новага, 1944-га, ідзе такое паведамленне: “Гарнизон Лунинца на 20 февраля – 6 тысяч человек, 200 танков. Штаб в здании бывшего райисполкома на Садовой улице…». Даваліся сотні паведамленняў, якія адлюстравалі канкрэтную карціну перакідкі войск, іх колькасці, сістэмы абароны праціўніка. “Такие сведения поистине бесценны при подготовке наступательной операции”.
Але ў пачатку лета, у раёне Слоніма, разведчыкі трапілі ў кальцо. Адрываючыся ад немцаў, параненага камандзіра пяць дзён нясуць яго таварышы на руках. Маральнае выпрабаванне чакала групу 19 чэрвеня 1944 года. Камандзір, каб выратаваць астатніх, загадаў кінуць яго ў лесе, а самім перабірацца за лінію фронту. Пяцёра мужчын падпарадкаваліся. Радыстка засталася.
Немцы пусцілі аўчарак, і сабакі знайшлі добра замаскіраваную зямлянку. Каб не здацца жывымі ў рукі ворага, разведчыкі падарвалі сябе гранатамі.
Забыты імёны пяці разведчыкаў. А імёны загінуўшых вядомы: Герой Савецкага Саюза Кузьма Гнедаш, якому сёлета споўнілася б 100 год, і на 10 год маладзейшая за яго Клара Давідзюк. І паўтараем услед за аўтарам аповесці: “Каждый человек неповторим. Каждый человек смертен. Но герои – бессмертны”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть