За кожныя суткі самаволкі — месяц арышту
Присяга

За кожныя суткі самаволкі — месяц арышту

6055Жыццёвую ісціну, якая сцвярджае, што разумны вучыцца на чужых памылках, а дурны — на сваіх, некоторый маладыя людзі ўсё ж вывучаюць на ўласным вопыце.

20-гадовы ваеннаслужачы Яўген К. нават падумаць не мог, што апынецца на лаве падсудных. Нішто не прадвяшчала бяды, калі трапіў на тэрміновую службу. Камандзіры проста “насілі яго на руках”. На працягу першых двух месяцаў знаходжання ў часці радавы шукаў прычыны, каб ухіліцца ад добрасумленных службовых абавязкаў. I нават двойчы збягаў у самаволку. Камандзіры імкнуліся словамі пераканаць маладога чалавека, што такія паводзіны да добрага не пры вядуць. Але выхаваўчыя размовы не “дайшлі” да салдата. Ён адчуў уседазволенасць і беспакаранасць і ў трэці раз вырашыў адпачыць ад службы дома. Праз 4 сутак і 16 гадзін яго затрымалі супрацоўнікі ваеннай камендатуры.

Баранавіцкі суд прызнаў радавога Яўгена К. вінаватым у самавольным пакіданні месца службы працягласцю больш за 2 сутак (частка 1 артыкула 445 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) і прыгаварыў да 5 месяцаў арышту з адбываннем пакарання на гаўптвахце ва­еннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Строгасць пакарання звязана з тым, што такім чынам малады чалавек ажыццявіў пасягальніцтва на ўстаноўлены парадак праходжання терміновай ваеннай службы. Пры гэ­тым быў парушаны вайсковы правапарадак, а магло і негатыўна паўплываць на баявую гатоўнасць падраздзялення. Пры назначэнні пакарання суд улічыў асабістыя якасці абвінавачваемага, які як да службы, так і падчас яе характарызаваўся адмоўна.

Трэба адзначыць, што дадзенае злачынства — рэдкі выпадак. Большасць ваеннаслужачых тэрміновай службы годна выконваюць свой аба­вязак.

Калі вам вядома аб учыненні злачынстваў у воінскіх фарміраваннях, а таксама парушэнні правоў і свабод ваеннаслужачых і асоб грамадзянскага персаналу, звяртайцеся ў ад­дзел пракуратуры Брэсцкай вобласці па нагляду за выкананнем заканадаўства ў войсках на адрас: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 26, або па тэл. 8- (0162)-23-83-41.

Аляксандр ЧАРНАГАЛОЎ,
старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці
па нагляду за выкананнем заканадаўства ў войсках



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть